сцярвя́тнік, -а, мн. -і, -аў, м.

1. Драпежная птушка атрада сокалападобных.

Арол-с.

2. Наогул жывёліна, якая харчуецца падлай.

Мядзведзь-с.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сцярвя́тнік

назоўнік, агульны, адушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. сцярвя́тнік сцярвя́тнікі
Р. сцярвя́тніка сцярвя́тнікаў
Д. сцярвя́тніку сцярвя́тнікам
В. сцярвя́тніка сцярвя́тнікаў
Т. сцярвя́тнікам сцярвя́тнікамі
М. сцярвя́тніку сцярвя́тніках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

сцярвя́тнік м., зоол., перен. стервя́тник

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сцярвя́тнік, ‑а, м.

Драпежная птушка сямейства ястрабіных. // перан. Лаянк. Пра самалёт, лётчыка, які робіць разбойніцкі налёт на мірную краіну. У небе кружыўся і страчыў з кулямёта фашысцкі сцярвятнік. Ус.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

СЦЯРВЯ́ТНІК звычайны

(Neophron percnopterus),

птушка сям. ястрабіных атр. сокалападобных, з групы грыфаў. Пашыраны ў Паўд. Еўропе, Азіі, Афрыцы. Жыве ў разнастайных ландшафтах. Гняздуецца ў нішах скал. На Беларусі рэдкі залётны від.

Даўж. да 75 см, маса да 2,5 кг. Дзюба доўгая, тонкая. Пярэдняя ч. галавы і валляк голыя. На патыліцы чубок з падоўжаных пёраў. Афарбоўка белаватая, у маладых птушак бурая; махавыя пёры чорныя. Крылы доўгія, хвост клінападобны. Корміцца пераважна мярцвячынай, адкідамі. Адкладвае 1—2 яйцы.

Э.​Р.​Самусенка.

Сцярвятнік звычайны.

т. 15, с. 319

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

сцярвя́тнік м. заал. Áasgeier m -s, -

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

Сцярвятнік звычайны 10/148—149 (іл.)

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

стервя́тник зоол., перен. сцярвя́тнік, -ка м.;

орёл-стервя́тник аро́л-сцярвя́тнік.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

vulture [ˈvʌltʃə] n.

1. zool. я́страб; грыф

2. драпе́жнік, сцярвя́тнік (пра чалавека)

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

Áasgeier m -s, - сцярвя́тнік

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)