схі́мніца

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. схі́мніца схі́мніцы
Р. схі́мніцы схі́мніц
Д. схі́мніцы схі́мніцам
В. схі́мніцу схі́мніц
Т. схі́мніцай
схі́мніцаю
схі́мніцамі
М. схі́мніцы схі́мніцах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

схі́мніца ж., церк. схи́мница

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

схі́мніца, ‑ы, ж.

Жан. да схімнік.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

схі́мнік, -а, мн. -і, -аў, м.

Манах, які прыняў схіму.

|| ж. схі́мніца, -ы, мн. -ы, -ніц.

|| прым. схі́мніцкі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

схи́мница схі́мніца, -цы ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

КО́РЫН (Павел Дзмітрыевіч) (7.7.1892, Г.п. Палех Іванаўскай вобл., Расія — 22.11.1967),

расійскі жывапісец. Нар. маст. СССР (1962). Правадз. чл. АМ СССР (1958). Вучыўся ў Маскоўскім вучылішчы жывапісу, скульптуры і дойлідства (1912—16) у К.​Каровіна і С.​Малюціна. Зазнаў уплыў М.Несцерава. У 1932—59 кіраўнік рэстаўрацыйнай майстэрні Музея выяўл. мастацтваў імя Пушкіна ў Маскве; рэстаўрыраваў карціны Дрэздэнскай карціннай галерэі. Творам уласцівы адухоўленасць вобразаў, манум. строгасць і дакладнасць малюнка, цэласнасць пластычнай формы, напружаная насычанасць колеру: эцюды да карціны «Русь, якая адыходзіць» (1930-я г.; «Схімніца», «Бацька і сын», «Ігумення»), трыпціх «Аляксандр Неўскі» (1942—43), партрэты М.​Горкага (1932), Л.​Леанідава, Несцерава (абодва 1939), М.​Сар’яна, Р.​Сіманава (абодва 1956), Кукрыніксаў (1957—58), Р.​Гутуза (1961) і інш. Сярод манум. работ: мазаічныя плафоны на станцыі «Камсамольская-кальцавая» (1951; Дзярж. прэмія СССР 1952), вітражы на станцыі «Новаслабодская» (1951), мазаіка на станцыі «Смаленская» (1952) Маск. метрапалітэна; мазаіка ў будынку Маскоўскага ун-та (1952) і інш. Ленінская прэмія 1963.

П.Корын Партрэт мастакоў Кукрыніксаў. 1957—58.

т. 8, с. 426

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)