Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
суцэ́льны, -ая, -ае.
1. Які цягнецца без прамежкаў, цалкам займае сабой усю прастору.
Суцэльная паласа асфальту.
2. Такі, які ахоплівае ўсіх ці ўсё; паўсюдны, усеагульны.
Суцэльная электрыфікацыя.
3. Зроблены з аднаго кавалка; не састаўны.
Падлога з суцэльных дошак.
Суцэльная парода (якая не падзяляецца на пласты па сваёй структуры).
|| наз.суцэ́льнасць, -і, ж. (да 3 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
суцэ́льны
1. сплошно́й;
2. (не составной) це́льный
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
суцэ́льны, ‑ая, ‑ае.
1. Які цягнецца без прамежкаў, перапынкаў; цалкам займае сабой якую‑н. прастору. Ад сяла да лесу, што суцэльнай сцяной сінее наперадзе, вярсты тры.Навуменка.І неба і зямля зліліся ў суцэльным віхры снежнага пылу і цемрадзі.Колас.// Які распаўсюджваецца на ўсіх ці ўсё; ахоплівае ўсіх без выключэння; паўсюдны, усеагульны. Суцэльная электрыфікацыя. Суцэльная калектывізацыя. Суцэльная пісьменнасць. □ Прынцып суцэльнага запісу слоў быў прынят Камісіяй у якасці рабочага метаду і для складальнікаў краёвых слоўнікаў.Гіст. бел. літ. мовы.//Спец. Які не надзяляецца на пласты па сваёй структуры (пра рэчыва). Суцэльны граніт. Суцэльная парода.
2. Які не мае ў сабе нічога іншага, без дабаўлення чаго‑н.; які цалкам складаецца з чаго‑н. [Бацька:] — Я ж, дарагі Цярэшка, прафесійны злачын[е]ц, як кажуць прыстойныя людзі, і ўсё маё жыццё — суцэльная рызыка.Мікуліч.Змаганне .. [чалавека] з засухай ператвараецца ў суцэльную, бясконцую пакуту.Сачанка.
3. Зроблены з аднаго кавалка; не састаўны. Ёсць храмы, высечаныя з суцэльнай скалы.«Полымя».Насціл на мосце быў зроблены не з суцэльных дошак, а з палавінак.Сабаленка.
4.перан. Адзіны, непадзельны. Сотню коннікаў, сотню пяхоты, абоз і фурманкі з параненымі... — усё гэта, як суцэльную баявую адзінку, трэба было зберагчы ад разгрому.Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
Суцэ́льны ’які цягнецца без прамежкаў, перапынкаў’, ’зроблены з аднаго кавалка, не састаўны’ (ТСБМ, Нас., Байк. і Некр., Шат., Касп., Сл. ПЗБ, Сцяшк.). Укр.суці́льний, рус.дан.суце́льный ’тс’. Паводле Трубачова (Праспект, 79), узыходзіць да прасл.дыял.*sǫcělьnъjь ’тс’. Да цэлы, гл.