сухо́тніца

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. сухо́тніца сухо́тніцы
Р. сухо́тніцы сухо́тніц
Д. сухо́тніцы сухо́тніцам
В. сухо́тніцу сухо́тніц
Т. сухо́тніцай
сухо́тніцаю
сухо́тніцамі
М. сухо́тніцы сухо́тніцах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

сухо́тніца ж., разг. чахо́точная

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сухо́тніца, ‑ы, ж.

Разм. Жан. да сухотнік.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

туберкулёзница туберкулёзніца, -цы ж. сухо́тніца, -цы ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

чахо́точная сущ. сухо́тніца, -цы ж., сухо́тная, -най ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

suchotnica

ж. сухотніца, сухотная

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

ЛЕ́ЙКА (Кандрат Тодаравіч) (17.9.1860, в. Збочна Слонімскага р-на Гродзенскай вобл. — 6.9.1921),

бел. пісьменнік. Скончыў Свіслацкую настаўніцкую семінарыю (1879). Настаўнічаў у Косаве (Івацэвіцкі р-н Брэсцкай вобл.). З 1884 на Украіне. З 1918 паралізаваны, жыў у г. Здалбунаў Ровенскай вобл. Вершы на бел. мове пачаў пісаць у 1883 («Песня ластаўкі», «Бусел», «Сарока»). У 1893 у Харкаве выдаў кн. «Руская азбука». З 1911 у газ. «Наша ніва» друкаваў апавяданні, п’есы, пераклады з укр. мовы. Яго прозу вызначае блізкасць да жыцця (апавяданні «Кульгавы дзядзька Раман» і «Таклюся-сухотніца», 1912; «Пан Трудоўскі», 1914). Апавяданні вылучаюцца пранікнёным лірызмам («Успамін», 1911), дабрадушным гумарам («Абмылка», 1915). У апавяд. «Панас Крэнт» (1913) паказаў вобраз кулака-крывасмока. П’еса «Снатворны мак» (асобнае выд. 1912, Вільня) на казачна-фантаст. сюжэт з расліннага і жывёльнага свету — першая спроба ў бел. л-ры стварыць драм. твор для лялечнага т-ра. У 1914 даслаў у рэдакцыю «Нашай нівы» зб. «Засеўкі» (выхаду перашкодзіла 1-я сусв. вайна). У 1921 выслаў у віленскае Бел. навук. т-ва 8 сшыткаў з апавяданнямі, вершамі, казкамі (лёс невядомы).

Тв.:

У кн.: Беларуская дакастрычніцкая проза. Мн., 1965;

У кн.;

Беларуская дакастрычніцкая драматургія. Мн., 1978.

Літ.:

Лойка А. Гісторыя беларускай літаратуры: Дакастрычніцкі перыяд. Ч. 2. 2 выд. Мн., 1989.

І.​У.​Саламевіч.

К.Т.Лейка.

т. 9, с. 189

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

hectic

[ˈhektɪk]

1.

adj.

1) ліхама́нкавы, ве́льмі хвалю́ючы, неспако́йны, гара́чы; бу́рны

a man with a hectic past — чалаве́к з бу́рным міну́лым

2) сухо́тны, з сухо́тнай гара́чкай

2.

n.

1) сухо́тны румя́нец -цу m., ліхама́нка, гара́чка f.

2) сухо́тнік -а m., сухо́тніца f.

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)