су́хмарак

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. су́хмарак су́хмаркі
Р. су́хмарка су́хмаркаў
Д. су́хмарку су́хмаркам
В. су́хмарак су́хмаркі
Т. су́хмаркам су́хмаркамі
М. су́хмарку су́хмарках

Крыніцы: nazounik2008, piskunou2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

су́хмарак, ‑рка, м.

Абл. Белая бездажджавая хмарка. У вадзе відно, як па небе паволі праплываюць воблачкі — белыя, вельмі падобныя на вату, сухія, бездажджавыя хмаркі, якія завуць на Палессі сухмаркамі. Сачанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Су́хмаркі ’бездажджавыя хмаркі, белыя воблачкі’ (Сцяшк.), су́хмарак ’воблака’ (Нар. Гом.). З су- і хмарка, гл. хмара.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)