сустрака́ць

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. сустрака́ю сустрака́ем
2-я ас. сустрака́еш сустрака́еце
3-я ас. сустрака́е сустрака́юць
Прошлы час
м. сустрака́ў сустрака́лі
ж. сустрака́ла
н. сустрака́ла
Загадны лад
2-я ас. сустрака́й сустрака́йце
Дзеепрыслоўе
цяп. час сустрака́ючы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

сустрака́ць несов., в разн. знач. встреча́ть; (организовывать встречу — ещё) принима́ть; см. сустрэ́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сустрака́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да сустрэць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сустрака́ць гл. сустрэць

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

Сустрака́ць ’ісці насустрач, вітаць’ (Нас., Ласт., Яруш., Некр. і Байк., Касп., Шн. 2, Шат., Сл. ПЗБ), сюды ж сустрака́нне ’сустрэча’ (Юрч. Вытв.), параўн. рус. пск. сустрекать ’тс’, стараж.-рус. сустрѣкати ’тс’. Фанетычна да стрэць (гл.); к замест ч, параўн. сустрача́ць (Ласт., Сл. ПЗБ, Сержп. Прымхі), сустрэча́ць ’тс’ (ТС), тлумачыцца развіццём прасл. *tj > kʼ з наступным зацвярдзеннем, характэрным для часткі праславянскіх дыялектаў, пераважна т. зв. старажытнакрывіцкаму; гл. Нікалаеў, Балто-слав. иссл., 1988, 133–135; Залізняк, Слав. языкозн., X, 167. Параўн., аднак, аналагічнае развіццё ў т. зв. старажытнарадзімічскім рэгіёне: сустрэка́ть і сустрэча́ть ’тс’ (Растарг.), а таксама стракаць ’тс’ (гл.), што, магчыма, сведчыць пра старыя сувязі з заходнеславянскімі мовамі. Менш верагодна другаснае развіццё ч > к у выніку уніфікацыі асноў, як мяркуе Фасмер (3, 810) і іншыя, параўн. Палякоў, Slavistica Vilnensis, 1997, 190. Іванаў (Слав. языкозн., XIV, 263) бачыць тут працяг трансфармацыі t — l у k — l, параўн. соустрѣкле ’ён сустрэў’ (Пскоўскі летапіс XV ст.), што адпавядае [sustrēkal] з першапачатковага *rēt‑, адкуль сустракаць як паўднёвы працяг формы (Шавялёў, Prehistory, 371). Векслер (Гіст., 102) бачыць у беларускім слове кантактны ўплыў суседняй пскоўскай гаворкі або балцкіх моў. Сюды ж сустрэ́к: бягом к яму на сустрэк (Сержп. Прымхі) пры звычайным су́страч, укр. зу́стріч, зустрі́ч ’сустрэча’, рус. дыял. су́стреч, серб. дыял. сусрет і пад. (< *sъ‑rět‑, гл. ESSJ SG, 1, 255–256).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

сустрэ́ць, -рэ́ну, -рэ́неш, -рэ́не; -рэ́нь; -рэ́ты; зак.

1. каго-што. Тое, што і спаткаць.

2. каго-што. Прыняць пэўным чынам, выказаць свае адносіны да каго-, чаго-н., прывітаць каго-н.

Ветліва с. гасцей.

С. дакладчыка воплескамі.

3. што. Адчуць, атрымаць; надарыцца каму-н.

С. падтрымку.

Шчасце сустрэла на самым пачатку жыцця.

4. Сутыкнуцца з кім-, чым-н. у жыцці, у працы.

С. добрага чалавека.

5. Дачакацца пачатку, надыходу, з’яўлення чаго-н.

Змагаліся, каб хутчэй с. радасную перамогу.

|| незак. сустрака́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

страча́ць несов., см. сустрака́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

встреча́ть несов. сустрака́ць, разг. страча́ць, спатыка́ць; (наталкиваться) натрапля́ць (на каго, што);

◊

встреча́ть в штыки́ сустрака́ць у штыкі́;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

greet [gri:t] v. віта́ць; сустрака́ць

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

напатко́ўваць

‘сустракаць каго-небудзь, што-небудзь’

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. напатко́ўваю напатко́ўваем
2-я ас. напатко́ўваеш напатко́ўваеце
3-я ас. напатко́ўвае напатко́ўваюць
Прошлы час
м. напатко́ўваў напатко́ўвалі
ж. напатко́ўвала
н. напатко́ўвала
Загадны лад
2-я ас. напатко́ўвай напатко́ўвайце
Дзеепрыслоўе
цяп. час напатко́ўваючы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)