Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
супраці́ўнік, ‑а, м.
Разм. Праціўнік, вораг. Ідэйны супраціўнік. □ Сцеражыся, супрацоўнік! Адбівае дні гадзіннік!Купала.Ды не маглі яны [ігракі] адно ўлічыць, Што супраціўнікі не жартавалі.Корбан.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ДРАЖНІ́ЛКІ,
кароткія, найчасцей аднастрофныя вершаваныя творы сатыр. характару; жанр дзіцячага фальклору. У іх жартам высмейваецца «супраціўнік», яго імя, знешні выгляд, рысы характару (часам скіраваны на птушак і звяроў). Маюць генет. сувязь з даўняй традыцыяй мянушак, уласцівым фальклору нар. гумарам. Д. выразна функцыянальныя, што вызначае іх сэнс і форму. Характэрныя іх кампаненты — рэчытатыўнае скандаванне, выразны рытм, яркая рыфма, шматразовае паўтарэнне. Д. ўласцівы перавелічэнні, літота, насычанасць параўнаннямі, ужыванне дадаткаў-азначэнняў.
Публ.:
Дзіцячы фальклор. Мн., 1972.
Літ.:
Барташэвіч Г.А. Вершаваныя жанры беларускага дзіцячага фальклору. Мн., 1976. С. 111—122.