суме́ць

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. суме́ю суме́ем
2-я ас. суме́еш суме́еце
3-я ас. суме́е суме́юць
Прошлы час
м. суме́ў суме́лі
ж. суме́ла
н. суме́ла
Загадны лад
2-я ас. суме́й суме́йце
Дзеепрыслоўе
прош. час суме́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

суме́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак., звычайна з інф.

Здолець, змагчы што‑н. зрабіць, ажыццявіць. Ваганаў так сумеў паставіць свае гарматы і так спрытна мяняў іх месцы, што агонь праціўніка не рабіў ніяка[й] шкоды. Колас. Праз год, глядзіш, сумеў пабудаваць Бярвенца ў бярвенца хату. Корбан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Суме́ць ’здолець, змагчы’ (ТСБМ, Сл. ПЗБ). Гл. умець; параўн. балг. съумея (< *sъ‑uměti) ’тс’. Аўтары апошняга слоўніка мяркуюць пра запазычанне з рус. суме́ть ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

зба́віцца, зба́ўлюся, зба́вішся, зба́віцца; зак., ад каго-чаго.

Выратавацца, пазбегнуць; сумець вызваліцца ад каго-, чаго-н.

З. ад смерці.

З. ад лішніх клопатаў.

|| незак. збаўля́цца, -я́юся, -я́ешся, -я́ецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ухітры́цца, -ру́ся, -ры́шся, -ры́цца; -ры́мся, -рыце́ся, -ра́цца; зак., з інф.

Сумець, умудрыцца зрабіць што-н. цяжкае, што патрабуе спрыту, знаходлівасці.

Ухітрыўся прабрацца незаўважаным.

|| незак. ухітра́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пазба́віцца, -а́ўлюся, -а́вішся, -а́віцца; зак.

1. каго-чаго і ад каго-чаго. Збавіцца, сумець вызваліцца ад каго-, чаго-н.

П. недахопаў.

2. чаго. Страціць што-н., застацца без чаго-н.

П. самастойнасці.

|| незак. пазбаўля́цца, -я́юся, -я́ешся, -я́ецца.

|| наз. пазбаўле́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

successful [səkˈsesfəl] adj. паспяхо́вы; уда́лы, уда́чны;

be successful in doing smth. суме́ць зрабі́ць што-н.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

bewilder

[bɪˈwɪldər]

v.t.

1) ашаламля́ць, бянтэ́жыць; суме́ць

2) зьбіва́ць з панталы́ку

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

падгада́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Абл. Паспець або сумець зрабіць што‑н. у зручны час, у найбольш спрыяльны момант. Падгадае [Петрусёк], калі Міхась у добрым гуморы са школы вернецца, падкоціцца да яго гэтакай хітрай лісічкай. Краўчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Сумо́дацьсумець, змагчы’ (дзярж., Нар. сл.), ’здолець, ухітрыцца’ (Кал.), сумо́наць (< *сумоднаць?) ’тс’ (Сцяшк. Сл.). Няясна; магчыма, прэфіксальны (з су-) дэрыват ад мадзець (гл.) з пераходам дзеяслова ў катэгорыю форм на ‑аць. Дзеяслоў сумо́наць Цыхун (Зб. Мальдзісу, 402) суадносіць з літ. sumanýti ’задумаць, узяцца за справу’, што таксама сустракаецца з пэўнымі семантычнымі цяжкасцямі. Параўн. яшчэ намо́наць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)