Стэрыны 4/420; 10/98; 11/19, 470
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
стэры́ны
(ад гр. stereos = цвёрды)
арганічныя рэчывы з групы стэроідаў (напр. халестэрын, эргастэрын), якія знаходзяцца ў большасці раслінных і жывёльных арганізмаў і ўваходзяць у склад усіх тлушчаў.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
фітастэры́ны
(ад фіта- + стэрыны)
арганічныя рэчывы з групы стэроідаў, стэрыны расліннага паходжання.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
стэро́лы
(ад гр. stereos = цвёрды + -ол)
тое, што і стэрыны.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ЛІПІ́ДЫ (ад грэч. lipos тлушч),
тлушчападобныя рэчывы, што ўваходзяць у састаў жывых клетак. Адыгрываюць важную ролю ў працэсах жыццядзейнасці. Адзін з асн. кампанентаў біял. мембран. Уплываюць на пранікальнасць клетак і актыўнасць ферментаў, удзельнічаюць у перадачы нерв. імпульсу, мышачным скарачэнні, утварэнні міжклетачных кантактаў, імунахім. працэсах і інш. Большасць Л. — вытворныя вышэйшых тлушчавых к-т, спіртоў ці альдэгідаў. Падзяляюцца на простыя і складаныя. Да Л. таксама адносяць стэрыны, тэрпены, убіхіноны. Л. — паверхнева-актыўныя рэчывы, маюць у малекулах палярныя групоўкі (-COOH, -OH, -NH2 і інш.) і непалярныя вуглевадародныя ланцугі; сярэдне растваральныя ў непалярных растваральніках (бензол, петралейны эфір і інш.) і вельмі мала — у вадзе. У арганізме Л. ферментатыўна гідралізуюцца ліпазамі.
Літ.:
Маркман А.Л. Химия липидов. Вып. 1—2. Ташкент, 1963—70;
Березов Т.Т., Коровкин Б.Ф. Биологическая химия. 2 изд. М., 1990.
С.С. Ермакова.
т. 9, с. 276
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
стэро́іды
(ад гр. stereos = цвёрды + -оід)
група арганічных рэчываў расліннага і жывёльнага паходжання (стэрыны, гармоны кары наднырачных залоз, жоўцевыя кіслоты, палавыя гармоны і інш.), якія маюць важнае значэнне для жыццядзейнасці арганізмаў.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)