стэ́ла

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. стэ́ла стэ́лы
Р. стэ́лы стэ́л
Д. стэ́ле стэ́лам
В. стэ́лу стэ́лы
Т. стэ́лай
стэ́лаю
стэ́ламі
М. стэ́ле стэ́лах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

стэ́ла ж. сте́ла

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

стэ́ла, ‑ы, ж.

Вертыкальна пастаўленая каменная або металічная пліта (надмагільная, мемарыяльная) з надпісам або з рэльефнымі вобразамі.

[Грэч. stēlē — слуп.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Стэла 7/138; 8/513, 514; 10/95

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

стэла,

батанічны тэрмін.

т. 15, с. 230

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

стэла,

вертыкальная надмагільная пліта.

т. 15, с. 230

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

стэ́ла

(лац. stela, ад гр. stele = слуп)

1) вертыкальна пастаўленая каменная або металічная пліта (мемарыяльная, надмагільная) з надпісам або рэльефнымі выявамі;

2) цэнтральная частка сцябла і кораня ў вышэйшых раслін.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

стэ́ла

(лац. stela, ад гр. stele = слуп)

вертыкальна пастаўленая каменная або металічная пліта (мемарыяльная, надмагільная) з надпісам або рэльефнымі выявамі.

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

сте́ла иск., бот. стэ́ла, -лы ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ЗАБАГО́НСКІ (Сямён Аляксандравіч) (14.1.1910, в. Залучча Верхнядзвінскага р-на Віцебскай вобл. — 27.1.1955),

Герой Сав. Саюза (1943). У Вял. Айч. вайну з 1941 на Зах., Цэнтр., Варонежскім, 4-м Укр. франтах. Пам. камандзіра ўзвода сяржант З. вызначыўся ў вер. 1943 пры фарсіраванні Дняпра на Пн ад г.п. Ржышчаў у баях за вызваленне Кіеўскай вобл. На радзіме на ўшанаванне яго памяці пастаўлена стэла.

т. 6, с. 485

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)