стра́ціць, стра́чу, стра́ціш, стра́ціць; стра́чаны; зак.

1. каго-што. Застацца без каго-, чаго-н.; панесці страты.

С. сябра.

С. працу.

У вайне Беларусь страціла кожнага трэцяга.

2. што. Без карысці, марна патраціць што-н. (пра час, грошы і пад.).

С. цэлы месяц.

С. многа грошай без патрэбы.

3. што. Не захаваць, не зберагчы што-н.

С. сілы і здароўе.

4. што. Часткова або поўнасцю пазбавіцца якіх-н. уласцівасцей, якасцей, сувязей і пад.

С. надзею.

С. давер.

С. сувязь з аднакласнікамі.

5. што. Збіцца з дарогі, згубіць след.

С. сцежку.

Страціць ласку ў каго — перастаць быць у пашане, павазе.

Страціць прытомнасць — абамлець, самлець.

Страціць розум — здурнець.

|| незак. стра́чваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

стра́ціць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. стра́чу стра́цім
2-я ас. стра́ціш стра́ціце
3-я ас. стра́ціць стра́цяць
Прошлы час
м. стра́ціў стра́цілі
ж. стра́ціла
н. стра́ціла
Загадны лад
2-я ас. стра́ць стра́цьце
Дзеепрыслоўе
прош. час стра́ціўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

стра́ціць сов.

1. (каго, што) лиши́ться (кого, чего); потеря́ть, утра́тить; (достоинство, авторитет — ещё) урони́ть;

с. ся́бра — лиши́ться (потеря́ть, утра́тить) дру́га;

с. пава́гу — лиши́ться уваже́ния; потеря́ть (утра́тить) уваже́ние;

с. го́лас — потеря́ть го́лос;

с. надзе́ю — потеря́ть наде́жду;

с. аўтарытэ́т — урони́ть авторите́т;

2. потра́тить, истра́тить; израсхо́довать;

с. гро́шы — потра́тить (истра́тить) де́ньги;

3. обл. (умертвить плод) вы́травить;

с. галаву́ — потеря́ть го́лову;

с. ро́зум — потеря́ть рассу́док;

с. ла́ску — потеря́ть расположе́ние; впасть в неми́лость;

с. прыто́мнасць — потеря́ть созна́ние

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

стра́ціць, страчу, страціш, страціць; зак., каго-што.

1. Застацца без каго‑, чаго‑н. Лізавета Назараўна канчаткова страціла субяседнікаў. Корбан. Сяргей працуе бухгалтарам у сваім калгасе. Ён на фронце страціў нагу. Чарнышэвіч. Я ўсё кахаў цябе, Таіса, і мне цяжка было адчуваць, што назаўсёды страціў цябе. Скрыган. // Панесці страты (пра тых, хто загінуў, памёр). Страціла Радзіма мая столькі сыноў, колькі ў лесе дубкоў. Грачанікаў. Васіль Чаравака страціў бацьку, маці і замужнюю маладую сястру. Пестрак. // Панесці страты ў жывой сіле, тэхніцы ў час вайны, бою. У баі страцілі пятнаццаць чалавек. / Пра кроў. [Кастусь] ранен у бок і напэўна страціў многа крыві. Чорны.

2. Марна, без карысці патраціць што‑н. дарагое, каштоўнае (час, грошы і пад.). — А цяпер давайце ўсё-ткі займацца, а то мы цэлы вечар страцім, — у каторы раз схіліўся Косця над чарцяжом. Шыцік. [Чалавек:] — Я лепш галодны пасяджу, а капейкі не страчу. Чорны. Кратаў скронь пасівелую, Сумаваў, не таю: Ах, шкада, што даспелую Восень страціў сваю. Бялевіч.

3. Перастаць мець што‑н., валодаць чым‑н.; не захаваць, не зберагчы што‑н. У целе — дзіўная лёгкасць, быццам яно страціла вагу. Шамякін. [Хлопцы] ж страцілі апошнія сілы ў змаганні за вызваленне. Маўр. / Пра пачуцці, сімпатыі і пад. На вясну Аня выйшла замуж за футбаліста і ўжо страціла ранейшую прыхільнасць да Веры. Кулакоўскі. / Пра прывілеі, правы і пад. Гурын страціў права на літасць. Машара.

4. Застацца часткова або поўнасцю без якіх‑н. уласцівасцей, якасцей, сувязей і пад. Страціць надзею. Страціць вартасць. Страціць кантакт. □ Пан Вашамірскі болей іншых страціў гумар. Бядуля. Вось суровыя рады бярозавых крыжоў на самай ускраіне сяла ўжо страцілі свой беласнежны колер. Лынькоў. Перад дажджом крымская прырода страціла яркія фарбы. Лужанін. Няскошаныя травы пастарэлі, пажухлі, але яшчэ не страцілі водару. Гамолка. У вайну мы [Ваня і Жэня] страцілі ўсякую сувязь, і, калі сказаць праўду, зусім забыліся адно на аднаго. Васілевіч. // Выйсці з ранейшага становішча; змяніць размяшчэнне, позу. Упаў Даніла ў злосць, у ярасць, Уладу страціў над сабой. Колас. [Васпаваты чалавек] наважыўся ўдарыць Станіслава ў твар, але пахіснуўся, п’янае тулава страціла раўнавагу — ён грузка чмякнуўся аб падлогу. Мікуліч.

5. Збіцца, згубіць (пра дарогу, сцежку і пад.). Немцы не адважыліся ісці за .. [партызанамі] ці можа страцілі след. Мележ.

6. Абл. Загубіць, знішчыць. Надумаліся паны са свету .. [музыку] страціць. Якімовіч.

•••

Страціць ласку у каго — перастаць быць у пашане, у павазе.

Страціць прытомнасць — самлець, абамлець.

Страціць розум — здурнець.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

стра́ціць verleren* vt; inbüßen vt, verlstig ghen* (G), пазба́віцца (чаго-н, страціць што-н.);

стра́ціць прыто́мнасць die Besnnung verleren*, hnmächtig wrden

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

збля́кнуць, -ну, -неш, -не; збляк, -кла; -ні; зак.

1. Страціць яркасць, афарбоўку.

Ружовыя фарбы збляклі.

2. Завянуць, страціць свежасць.

Трава зблякла.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

обесцве́титься стра́ціць ко́лер, абяско́лерыцца;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

абезмужы́чаць

страціць мужчынскія якасці’

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. абезмужы́чаю абезмужы́чаем
2-я ас. абезмужы́чаеш абезмужы́чаеце
3-я ас. абезмужы́чае абезмужы́чаюць
Прошлы час
м. абезмужы́чаў абезмужы́чалі
ж. абезмужы́чала
н. абезмужы́чала
Загадны лад
2-я ас. абезмужы́чай абезмужы́чайце
Дзеепрыслоўе
прош. час абезмужы́чаўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

ачмуце́ць

страціць розум, свядомасць’

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. ачмуце́ю ачмуце́ем
2-я ас. ачмуце́еш ачмуце́еце
3-я ас. ачмуце́е ачмуце́юць
Прошлы час
м. ачмуце́ў ачмуце́лі
ж. ачмуце́ла
н. ачмуце́ла
Загадны лад
2-я ас. ачмуце́й ачмуце́йце
Дзеепрыслоўе
прош. час ачмуце́ўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

збрэ́ндзіць

страціць розум, звар'яцець’

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. збрэ́нджу збрэ́ндзім
2-я ас. збрэ́ндзіш збрэ́ндзіце
3-я ас. збрэ́ндзіць збрэ́ндзяць
Прошлы час
м. збрэ́ндзіў збрэ́ндзілі
ж. збрэ́ндзіла
н. збрэ́ндзіла
Загадны лад
2-я ас. збрэ́ндзі збрэ́ндзіце
Дзеепрыслоўе
прош. час збрэ́ндзіўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)