Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
страхава́нне, -я, н.
1.гл. страхаваць.
2. Від забеспячэння і пакрыцця матэрыяльных страт, прычыненых няшчаснымі выпадкамі, стыхійнымі бедствамі і інш., якія бярэ на сябе спецыяльная арганізацыя ў адносінах да асоб або ўстаноў, што рэгулярна плацілі грашовыя ўзносы.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
страхава́ннеср., в разн. знач. страхова́ние;
○ акладно́е с. — окладно́е страхова́ние;
сацыя́льнае с. — социа́льное страхова́ние
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
страхава́нне, ‑я. н.
1.Дзеяннепаводлезнач.дзеясл. страхаваць.
2. Від забеспячэння і пакрыцця матэрыяльных страт, прычыненых няшчаснымі выпадкамі і стыхійнымі бедствамі, якія бярэ на сябе спецыяльная арганізацыя ў адносінах да асоб або ўстаноў, што рэгулярна плацілі грашовыя ўзносы. Праводзіць страхаванне маёмасці. □ Пасажыры былі разнастайныя: крамнікі,.. агенты па страхаванню жыцця.Бядуля.
•••
Акладное страхаванне — у СССР — абавязковае дзяржаўнае страхаванне, якое распаўсюджваецца на ўсю маёмасць калгасаў, а таксама на будынкі, жывёлу і пасевы грамадзян.
Сацыяльнае страхаванне — у СССР і краінах народнай дэмакратыі — сістэма мерапрыемстваў па матэрыяльнаму забеспячэнню грамадзян у старасці, пры інваліднасці, хваробе і пад.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
страхава́нне ад няшча́сных вы́падкаўÚnfallversicherung f;
страхава́нне жыцця́ Lébensversicherung f;
страхава́нне ад пажа́ру Féuerversicherung f;
страхава́нне ха́тняй маёмасці Háusratversicherung f
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
СТРАХАВА́ННЕ,
грамадзянска-прававыя адносіны па абароне маёмасных інтарэсаў фіз. і юрыд. асоб пры наступленні пэўных падзей (страхавых выпадкаў) за кошт грашовых фондаў, што фарміруюцца з узносаў (страхавых прэмій), якія яны плацяць. Ажыццяўляецца на аснове дагавораў маёмаснага або асабістага С., якія добраахвотна заключаюцца грамадзянінам або юрыд. асобай (страхавальнік) з страхавой арг-цыяй (страхоўшчык). Дагавор (страхавы поліс) заключаецца ў пісьмовай форме. Паводле заканадаўства Рэспублікі Беларусь прадугледжваюцца выпадкі абавязковага С. жыцця, здароўя і маёмасці грамадзян за кошт сродкаў з адпаведнага бюджэту. С. проціпраўных інтарэсаў не дапускаецца. Не дапускаецца таксама С. страт ад удзелу ў гульнях, латарэях, закладах і ў выпадках, калі асоба была прымушана да страт з мэтай вызвалення заложнікаў. Парадак заключэння дагавораў С., іх ажыццяўленне, правы і абавязкі ўдзельнікаў С. рэгулююцца правіламі цывільнага кодэкса.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЁМАСНАЕ СТРАХАВА́ННЕ,
страхаванне, аб’ектам якога з’яўляюцца матэрыяльныя каштоўнасці: будынкі, збудаванні, абсталяванне, жылыя памяшканні, хатняя маёмасць, ураджай с.-г. культур, жывёла і г.д. Адзін з відаў М.с. — трансп.страхаванне, аб’ектамі якога з’яўляюцца трансп. сродкі і грузы, што імі перавозяцца. Гэта можа быць маёмасць, якая знаходзіцца ва ўласнасці або ў валоданні ці распараджэнні страхавальніка. Таму страхавальнікамі могуць быць не толькі ўласнікі, але і інш.юрыд. або фіз. асобы. У выпадку ўзнікнення шкоды пры М.с. выплачваецца не страхавая сума (як пры асабістым страхаванні), а страхавое пакрыццё.