страхава́нне, ‑я. н.
1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. страхаваць.
2. Від забеспячэння і пакрыцця матэрыяльных страт, прычыненых няшчаснымі выпадкамі і стыхійнымі бедствамі, якія бярэ на сябе спецыяльная арганізацыя ў адносінах да асоб або ўстаноў, што рэгулярна плацілі грашовыя ўзносы. Праводзіць страхаванне маёмасці. □ Пасажыры былі разнастайныя: крамнікі,.. агенты па страхаванню жыцця. Бядуля.
•••
Акладное страхаванне — у СССР — абавязковае дзяржаўнае страхаванне, якое распаўсюджваецца на ўсю маёмасць калгасаў, а таксама на будынкі, жывёлу і пасевы грамадзян.
Сацыяльнае страхаванне — у СССР і краінах народнай дэмакратыі — сістэма мерапрыемстваў па матэрыяльнаму забеспячэнню грамадзян у старасці, пры інваліднасці, хваробе і пад.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)