страляні́на

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз.
Н. страляні́на
Р. страляні́ны
Д. страляні́не
В. страляні́ну
Т. страляні́най
страляні́наю
М. страляні́не

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

страляні́на ж. (беспорядочная) стрельба́; (частая стрельба) пальба́; перестре́лка

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

страляні́на, ‑ы, ж.

Дзеянне паводле дзеясл. страляць (у 1 знач.), а таксама гукі гэтага дзеяння. У пачатку трэцяй гадзіны з таго боку, куды пайшла група Сашы, пачулася аўтаматная страляніна, ды неўзабаве заціхла. Васілёнак. А страляніна разлягалася па лесе, шырылася, мацнела. Кулакоўскі. // Хаатычная частая стральба з многіх ружжаў, гармат і пад. Раніцай горад зноў закалаціўся ад выбухаў і страляніны. Якімовіч. З абодвух канцоў вёскі ўзнялася страляніна. Шарахоўскі. // перан. Разм. Бесперапыннае, вельмі хуткае гаварэнне. А .. [Мар’яна] без затрымкі пускала ў ход сваю страляніну: — Бо ці ж няпраўду я кажу? Я ж цэлыя атрады тваіх партызан карміла, даглядала і цябе [генерала] самога. Пестрак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

страляні́на ж. разм. Fuer n -s, Scheßen n -s, Geplänkel n -s

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

страляніна, стральба, агонь / па цэлі: абстрэл / з двух бакоў: перастрэлка / з гармат: кананада; пальба (разм.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

страля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е; незак.

1. Рабіць выстралы.

Навучыцца с.

С. па мішэні.

С. з вінтоўкі.

2. перан. Утвараць прарэзлівыя адрывістыя гукі.

Яловыя дровы страляюць у печы.

3. каго (што). Забіваць з агнястрэльнай зброі.

С. дзічыну.

4. безас. Балець, калоць (пра адчуванне вострага болю; разм.).

У вушах страляе.

5. Імкліва адскокваць, уцякаць (разм.).

Конікі страляюць з-пад ног.

6. перан., што. Выпрошваць што-н. у каго-н. (разм.).

С. цыгарэты.

Страляць вачамі (разм.) —

1) хутка кідаць позіркі і адразу адводзіць вочы;

2) какетліва паглядзець на каго-н.

|| зак. стрэ́ліць, -лю, -ліш, -ліць.

|| аднакр. стрэ́льнуць, -ну, -неш, -не; -ні.

|| наз. стральба́, -ы́, ж. (да 1 знач.), страляні́на, -ы, ж. (да 1, 2, 4 знач.) і страля́нне, -я, н. (да 1, 2 і 5 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пальба́ разг. пальба́, -бы́ ж.; страляні́на, -ны ж.;

оруди́йная пальба́ гарма́тная пальба́ (страляні́на).

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

firing [ˈfaɪərɪŋ] n.

1. стральба́, страляні́на

2. звальне́нне

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

стрельба́ стральба́, -бы́ ж.; (беспорядочная) страляні́на, -ны ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Schießeri

f - страляні́на

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)