Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
страказа́, ‑ы́; мн.страко́зы (зліч.2,3,4 страказы́), страко́з; ж.
1. Драпежнае насякомае з доўгім брушкам і дзвюма парамі празрыстых сеткаватых крылаў. Над сітняком трымцяць стракозы — то цёмна-сінія, то празрыстыя, як слюда, самалёцікі.Брыль.Сіняя страказа, што сядзела на гарлачыку, успырхнула, павісла над вадой.Хомчанка.
2.перан.Разм. Вясёлая, жывая, непаседлівая дзяўчынка, дзяўчына. [Смірніцкі:] — Не маглі зрабіць так, каб гэтая страказа пачакала. Паспела б.Шахавец.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ГІДРАБІЁНТЫ [ад гідра... + біёнт(ы)],
расліны, жывёлы і мікраарганізмы, якія насяляюць марскія і мацерыковыя вадаёмы. Да гідрабіёнтаў адносяць таксама арганізмы, што праводзяць у вадзе толькі частку жыццёвага цыкла, — лічынкі і інш. арганізмы з воднай фазай развіцця. Напр., апалонікі і лічынкі стракоз — гідрабіёнты, а дарослыя жабы і стракозы — аэрабіёнты. Гідрабіёнты іншы раз падзяляюць на марынабіёнтаў, якія жывуць у акіяне, і аквабіёнтаў, якія насяляюць прэсныя вадаёмы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
лупа́ты, ‑ая, ‑ае.
Які мае выпучаныя вочы; вірлавокі. Салдат нёс свой аўтамат у руцэ і пільна шнырыў лупатымі вадзянымі вачыма па баках.Якімовіч.У паветры віселі лупатыя, з празрыстымі, як шкельцы, крыльцамі стракозы.Хомчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
чаро́ціна,
Разм. Тое, што і чараціна. На Тварыцкага .. [кравец] глянуў толькі тады, калі той вырваў чароціну, пачаў Зрабіць на кавалачкі і кідаць у спакойную плынь вады.Чорны.На чароцінах сядзелі стракозы з празрыстымі крыльцамі.Даніленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
БУЛАВАБРУ́ХІ, кардулегастры (Cordulegasteridae),
сямейства насякомых атр. стракоз. 2 роды, 19 відаў. Пашыраны ў Еўропе (акрамя Пн), Пярэдняй і Сярэдняй Азіі. Жывуць булавабрухі ў зацененых месцах, каля берагоў рэк і ручаёў. На Беларусі зрэдку трапляецца булавабрух кольчаты, або вял. кольчатая страказа (Cordulegaster annulatus), занесена ў Чырв. кнігу.
Даўж. брушка булавабруха кольчатага 54—64 мм, задніх крылаў 41—47 мм. Буйныя чорныя стракозы з ярка-жоўтымі палосамі на грудзях і кольцамі на брушку. Крылы празрыстыя, трохвугольнікі на іх выцягнуты ўздоўж. Яйцы адкладваюць у вільготную глебу. Лічынкі жывуць у праточных водах.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
се́тачка, ‑і, ДМ ‑чцы; Рмн. ‑чак; ж.
Памянш.да сетка (у 2–5 знач.); невялікая, тонкая сетка. Сетачка дробных маршчын. Сетачка для валасоў. □ І сетачкі-крылцы ўжо сушаць стракозы.Колас.Сын .. сядзіць у бялюткай сетачцы на зэдліку ля плота.Ракітны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)