Сто́лкі ‘прыстасаванне, на якім пілуюць дровы, дошкі’ (Сл. Брэс., Сл. рэг. лекс., Чэрн.). Запазычанне з польск. stołek, stołki ‘тс’ < stół (гл. стол).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

сто́лка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. сто́лка сто́лкі
Р. сто́лкі сто́лак
Д. сто́лцы сто́лкам
В. сто́лку сто́лкі
Т. сто́лкай
сто́лкаю
сто́лкамі
М. сто́лцы сто́лках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

сто́лак

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. сто́лак сто́лкі
Р. сто́лка сто́лкаў
Д. сто́лку сто́лкам
В. сто́лак сто́лкі
Т. сто́лкам сто́лкамі
М. сто́лку сто́лках

Крыніцы: nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

сто́лка, -і, ДМ -лцы, мн. -і, -лак, ж.

Слой, пласт, складка чаго-н.; рэдзь.

У адну столку (у дзве, тры і г.д. столкі) — у адзін (два, тры і г.д.) разы.

Скласці матэрыю ў дзве (тры) столкі (у некалькі разоў).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

three-ply [ˈθri:plaɪ] adj. у тры сто́лкі, у тры пласты́

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

сто́лка, ‑і, ДМ ‑лцы; Р мн. ‑лак; ж.

Слой, пласт; складка чаго‑н. Вострымі кравецкімі ножнамі я лёгка выразаў дзве столкі лямцу па велічыні гатовай падкладкі. Якімовіч. Строгія столкі заслоны ўзвіліся. Глебка. / у вобразным ужыв. Туману распаўзліся столкі ад хат у поле, на загон. Дубоўка.

•••

У адну столку (у дзве, тры і г. д. столкі) — у адзін (два, тры і г. д.) разы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

стро́іць³, стро́ю, стро́іш, стро́іць; стро́й; стро́ены; зак. што.

Зрабіць трайным, злучыць па тры, у тры столкі.

С. ніткі.

|| незак. стро́йваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. стро́йванне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сто́лка ж.:

скла́сці ў дзве́ сто́лкі dppelt zusmmenfalten vt

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

ДЫПЛО́М (франц. diplóme ад грэч. diploma ліст, дакумент, складзены ў дзве столкі),

1) афіцыйнае пасведчанне аб заканчэнні навуч. установы, прысуджэнні вуч. ступені, прысваенні вуч. звання, атрыманні прэміі (Д. лаўрэата) і інш. 2) Афіцыйнае пасведчанне аб навук. адкрыцці або вынаходстве.

3) Узнагарода за пэўныя заслугі, дасягненні, поспехі.

т. 6, с. 289

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

three-ply

[ˈӨri:plaɪ]

adj.

у тры сто́лкі, пласты́

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)