старо́нні

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. старо́нні старо́нняя старо́нняе старо́ннія
Р. старо́нняга старо́нняй
старо́нняе
старо́нняга старо́нніх
Д. старо́нняму старо́нняй старо́нняму старо́ннім
В. старо́нні (неадуш.)
старо́нняга (адуш.)
старо́ннюю старо́нняе старо́ннія (неадуш.)
старо́нніх (адуш.)
Т. старо́ннім старо́нняй
старо́нняю
старо́ннім старо́ннімі
М. старо́ннім старо́нняй старо́ннім старо́нніх

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

старо́нні, -яя, -яе.

1. Які не мае адносін да гэтага калектыву, сям’і і пад.; чужы.

Староннія людзі.

2. Не свой, не ўласны, чый-н.

Старонняя падтрымка.

3. Які не мае непасрэдных, прамых адносін да чаго-н.; пабочны.

С. шум.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

старо́нні

1. посторо́нний, сторо́нний;

во́кам ~нняга чалаве́ка — гла́зом посторо́ннего (сторо́ннего) челове́ка;

2. (внутренне чуждый) чужо́й;

ён усяму́ і ўсім с. — он всему́ и всем чужо́й;

3. в знач. сущ. посторо́нний, чужо́й

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

старо́нні, ‑яя, ‑яе.

1. Які не належыць, не мае адносін да гэтага калектыву, сям’і і пад.; чужы. Старонні чалавек. □ Вера Сямёнаўна даручыла .. [Зосі] перадаць прывітанне, падзякаваць за насенне, высветліць сёе-тое па догляду за буракамі. Але дзе ж ты гэта зробіш пры старонніх людзях. Дуброўскі. Гэтая схільнасць упаўнаважанага — не дзіва, бо чалавек ён старонні і па-сапраўднаму не ведае, што гэта за птушка наш Лепятун. Кулакоўскі. / у знач. наз. старо́нні, ‑яга, м. Чалавек пэўна заўважыў старонняга ці не адразу ў той нават момант, як Залуцкі паказаўся на голым месцы. Чыгрынаў.

2. Чый‑н. іншы, не ўласны, не свой. Без будзільніка, без старонняй дапамогі .. [Гукан] мог дакладна ў назначаны час усхапіцца на ногі. Шамякін. Словам, трэба было жыць самастойна, без старонняй падтрымкі. Хведаровіч.

3. Які не мае прамых, непасрэдных адносін да чаго‑н.; пабочны. І раптам у выпраменьванні пульсара ўпляліся на хвалі вадароду староннія сігналы. Шыцік. Зноў .. [следчы] трымаў у сабе нешта прытоенае, асабліва не напіраў з допытам, і ці то думаў, як злавіць .. [Сотнікава], ці можа разважаў аб чымсь, зусім староннім. Быкаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

старо́нні

1. nbeteiligt, ußen sthend, fremd;

2. у знач. наз. м. Frmde (sub) m -n, -n

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

Frmdkörper m -s, - старо́нні прадме́т, даме́шак

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

экстэрна́т

(ад лац. externus = знешні, вонкавы, старонні)

здача экзаменаў у навучальнай установе без навучання ў ёй.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

экстэ́рн

(лац. extemus = знешні, вонкавы, старонні)

асоба, якая здае экзамены ў навучальнай установе без навучання ў ёй.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

postronny

postronn|y

пабочны; старонні; чужы;

osoba ~a — старонняя (пабочная) асоба

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

МАСТРАЯ́НІ ((Mastroianni) Марчэла) (28.9.1924, Фантана-Ліры, Італія — 19.12.1996),

італьянскі акцёр. Пачынаў у 1947 як акцёр-аматар. Іграў ва Універсітэцкім т-ры ў Рыме, запрошаны ў трупу Л.Вісконці. З 1947 у кіно. У 1960—70-я г. здымаўся ў рэжысёраў Вісконці («Белыя ночы», «Старонні»), Ф.​Феліні («Салодкае жыццё», прэмія Міжнар. кінафестывалю ў Канах 1960; «Восем з паловай», прэмія Міжнар. кінафестывалю ў Канах 1963, прэмія «Оскар»), М.​Антаніёні («Ноч», прэмія Міжнар. кінафестывалю ў Зах. Берліне 1961), В.​Дэ Сіка («Учора, сёння, заўтра», прэмія «Оскар» 1964; «Шлюб па-італьянску», «Сланечнікі», сав.-італьян.) і інш. Шматпланавы характарны акцёр з ярка выяўленым камедыйным талентам. У 1980—90-я г. вылучыўся выкананнем роляў у фільмах «Горад жанчын» і «Джынджэр і Фрэд» (абодва рэж. Феліні), «Вочы чорныя» (сав.-італьян., рэж. М.​Міхалкоў), «Тэраса» (прэмія Міжнар. кінафестывалю ў Канах 1980), «Прыгожае каханне», «Гатовае адзенне» і інш.

Г.​В.​Ратнікаў.

М.Мастраяні.

т. 10, с. 201

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)