старава́ты

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. старава́ты старава́тая старава́тае старава́тыя
Р. старава́тага старава́тай
старава́тае
старава́тага старава́тых
Д. старава́таму старава́тай старава́таму старава́тым
В. старава́ты (неадуш.)
старава́тага (адуш.)
старава́тую старава́тае старава́тыя (неадуш.)
старава́тых (адуш.)
Т. старава́тым старава́тай
старава́таю
старава́тым старава́тымі
М. старава́тым старава́тай старава́тым старава́тых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

старава́ты старова́тый

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

старава́ты, ‑ая, ‑ае.

Ужо не малады, крыху стары (у 1, 3 знач.). [Дзяўчына:] — А Даніла стараваты, А Кірыла сумнаваты, Выйду замуж я за Саву, Працавіты ён на славу. Дзеружынскі. — Здаецца, нічога, — адказаў ветэрынар, гледзячы каню ў зубы. — Стараваты, ды не зусім. У абоз. Якімовіч. // Не новы, устарэлы. [Васіль Ігнатавіч:] — Тут замінка ў тым, што ў цябе, Патапавіч, іншы раз думкі крыху стараватыя. Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

старава́ты recht [zemlich] alt, ältlich

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

старова́тый старава́ты.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

oldish

[ˈoʊldɪʃ]

adj.

старава́ты

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

По́стары ’пажылы чалавек, стараваты’ (Сл. Брэс.; ТС), н.-луж. póstaryстараваты’, серб. постар ’даволі стары’, параўн. балг. ηό‑стар ’старэйшы’, макед. постар ’тс’. Прыстаўка па‑ (< *po‑, гл.) нясе семантыку меншай ступені праяўлення якасці, абазначанай утваральным словам (Сцяцко, Афікс. наз., 241), параўн. по‑высокі ’высакаваты’ (Нас.). Да стары (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

застары́, ‑ая, ‑ое.

Разм. Стараваты для каго‑, чаго‑н. — Кастусь Серада — застары для старшыні, — сказаў Піліпёнак са шкадаваннем. Шахавец.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

podstarzały

пажылы; стараваты; у гадах; сталага веку

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

падно́шаны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад паднасіць.

2. у знач. прым. Паношаны, не зусім новы (пра адзенне, абутак і пад.). Нясцерпна было холадна ў летніх штанах, лапленых-недалапленых, не грэла і падношаная фуфайка. М. Ткачоў. // перан. Разм. Стараваты, змарнелы. Нікуды не ляціць, нібы прывязаны нейкай прысягай, звычайны, нават падношаны бусел. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)