станцы́йны
прыметнік, адносны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
станцы́йны |
станцы́йная |
станцы́йнае |
станцы́йныя |
| Р. |
станцы́йнага |
станцы́йнай станцы́йнае |
станцы́йнага |
станцы́йных |
| Д. |
станцы́йнаму |
станцы́йнай |
станцы́йнаму |
станцы́йным |
| В. |
станцы́йны (неадуш.) станцы́йнага (адуш.) |
станцы́йную |
станцы́йнае |
станцы́йныя (неадуш.) станцы́йных (адуш.) |
| Т. |
станцы́йным |
станцы́йнай станцы́йнаю |
станцы́йным |
станцы́йнымі |
| М. |
станцы́йным |
станцы́йнай |
станцы́йным |
станцы́йных |
Крыніцы:
krapivabr2012,
piskunou2012,
prym2009,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
станцы́йны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да станцыі (у 1 знач.). Станцыйная платформа. □ Эшалон прайшоў некалькі станцый, ён шпарка прабягаў станцыйныя пралёты. Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ста́нцыя, -і, мн. -і, -цый, ж.
1. Пункт, месца прыпынку цягнікоў і іншых транспартных сродкаў.
Чыгуначная с.
С. метро.
2. Адлегласць паміж двума такімі суседнімі пунктамі, перагон.
Праехалі яшчэ дзве станцыі.
3. Назва спецыяльнай установы, якая абслугоўвае насельніцтва, арганізацыі раёна, тэрыторыі ў якіх-н. адносінах.
Тэлефонная с.
Санітарная с.
Паштовая с.
4. Перасоўная лабараторыя.
Касмічная с.
Аўтаматычная с.
|| прым. станцы́йны, -ая, -ае (да 1 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
маскіро́вачны, ‑ая, ‑ае.
Які служыць для маскіроўкі. Маскіровачны халат. □ Праз акно відаць былі перон і станцыйны будынак, .. рабы ад маскіровачнай фарбы. Асіпенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прыда́шак, ‑шка, м.
Абл. Край даху, які навісае над чым‑н.; падстрэшак. Адзін з прыезджых, якія стаялі пад прыдашкам, дзе вісеў станцыйны звон, перахрысціўся і расхінуў пры гэтым свой башлык. Самуйлёнак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
тупі́к, -а́, мн. -і́, -о́ў, м.
1. Вуліца, якая не мае скразнога праходу, праезду.
Машына заехала ў т.
2. Чыгуначны станцыйны пуць, злучаны з іншымі пуцямі толькі адным канцом.
Паравоз стаяў у тупіку.
3. перан. Безвыходнае становішча, а таксама тое, што не мае перспектывы далейшага развіцця.
Вывесці гаспадарку з тупіка.
Перагаворы зайшлі ў т.
|| памянш. тупічо́к, -чка́, мн. -чкі́, -чко́ў, м. (да 1 знач.).
|| прым. тупіко́вы, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
ПЯТРО́Ў (Андрэй Паўлавіч) (н. 2.9.1930, С.-Пецярбург),
расійскі кампазітар, муз. і грамадскі дзеяч. Нар. арт. СССР (1980). Скончыў Ленінградскую кансерваторыю (1954). У творчасці побач з сучаснай тэматыкай звяртаецца да гіст., легендарных і класічных сюжэтаў. У сімф. музыцы 1990-х г. дамінуе рэлігійная тэматыка. Сярод твораў: оперы «Пётр Першы» (паст. 1975), «Маякоўскі пачынаецца» (паст. 1983); балеты «Станцыйны наглядчык» (паводле А.Пушкіна, паст. 1956), «Бераг надзеі» (паст. 1959), «Стварэнне свету» (паст. 1971; у Дзярж. т-ры оперы і балета Беларусі ў 1976); вак.-харэагр. сімф. «Пушкін» (паст. 1979); аперэты «Мы хочам танцаваць» («У рытме сэрца», паст. 1967), «Аб бедным гусары...» (паст. 1986); для арк.; сімф. паэма «Рада і Лойка» (паводле М.Горкага, 1954), сімф. цыкл «Песні нашых дзён» (1964), «Паэма памяці загінуўшых у гады блакады Ленінграда» (1966), сімф.-фантазія «Майстар і Маргарыта» (паводле М.Булгакава, 1986), сімф. «Час Хрыста» (1995) і інш. Аўтар песень, музыкі да драм. спектакляў, кінафільмаў (больш за 50), у т. л. «Я крочу па Маскве», «Сцеражыся аўтамабіля», «Службовы раман», «Жорсткі раманс», «Старыя клячы», тэлесерыял «Пецярбургскія тайны». Аўтар кніг «Дыялог пра кінамузыку» (1982, з Н.Калеснікавай), «Час. Музыка. Музыканты» (1987). Дзярж. прэміі СССР 1967, 1976.
Літ.:
Мархасев Л.С. А.Петров. Л., 1980;
Кац Б.А. Простые истины киномузыки: Заметки о музыке А.Петрова в фильмах Г.Данелия и Э.Рязанова. Л., 1988.
А.А.Карпілава.
т. 13, с. 167
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)