стальнік

т. 15, с. 139

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Ста́льнік ‘стальніц ваўчук, Ononis L.’ (Кіс.); у гаворках ужываецца назва ваўчук, ваўчуга. З рус. ста́льник ‘тс’, укр. стальник ‘тс’. Няясна; гл. ЕСУМ, 5, 394.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ста́льник бот. ста́льнік, -ку м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ВАЎЧУ́К,

гл. Стальнік.

т. 4, с. 46

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Ваўчу́г ’расліна стальнік, Ononis arvensis L.’ (БРС, Кіс., Гарэц.), таксама ваўчу́к, ваўчу́га, укр. вовчу́г. Бясспрэчна, ад воўк (матывацыя можа быць рознай: расліна пакрыта валаскамі, мае моцныя корані). Параўн. назвы для Ononis ва ўкр. мове: плугодержка, стальник, вовча, вовчак, вовче зілля, вовк і г. д.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ме́чыкі ’цюльпаны’ (паст., Сл. ПЗБ), драг. мэ́чыке ’гладыёлусы’ (Лучыц-Федарэц), відаць, з польск. mieczyk ’тс’, як і чэш. mečík, серб.-харв. ма̏ч, mačika, mečiką, mačȋc, mačinac, ’тс’, mačacстальнік, Ononis spinosa’ славен. mȅč ’гладыёлус’, mečíka ’касач’, — усе першапачаткова з’яўляюцца старым перакладам з лац. gladiolus ’невялікі меч’ > ’мечавідны ліст’ < gladius ’меч’ паводле падабенства лістоў да мяча.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Любе́знік1, любі́знік ’нагаворнае зелле, якім прычароўвалі хлопца да дзяўчыны’ (Сцяшк., Багд., Шн. 3, Касп., Шат., ТС), любізнік ’злая істота’ (Інстр. II), браг. любіснік ’любіста’ (Мат. Гом.) — у выніку кантамінацыі назваў раслін, якія ўзыходзяць да ⁺любезны (польск. lubiezny, lubieżny, рус. любезный): польск. lubieznka, lubieżnkaстальнік, Ononis arvensis L.’ і lubeznka ’жаўтазель, Genista L.’, — і назваў расліны любі́ста (любі́сцік), ’Levisticum officinale Koch.’ Гл. яшчэ любі́ста, любі́сцік.

Любезнік2 ’палюбоўнік, каханак’ (ТС), ст.-польск. lubiezny, славен. ljubêznik, серб.-харв. ljūbeznik, љу̀безник ’тс’, ’сябар’. Прасл. lʼubezьnikъ (Трубачоў, Эт. сл., 15, 170).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Стаўбу́н1 ‘збан’ (ТСБМ, Ласт., Касп., Шат., Жд. 3, Сл. ПЗБ, Мат. Гом.), ‘высокі конусападобны прадмет з круглым верхам’, ‘слуп чаго-небудзь (пылу, дыму), які падымаецца ўверх’, ‘віхор, ураганны вецер’ (ТСБМ), а таксама ‘кветаноснае сцябло’ (Мат. Гом., Сцяшк., Сл. ПЗБ, ТС), ‘кадаўб’ (Сл. ПЗБ), ‘грубка’ (Сцяшк.), стаўбу́н, сталбу́н ‘гарлач (збан); гліняны гаршчок з ручкамі’, значэнні і лінгвагеаграфію гл. ЛА, 1; з іншай суфіксацыяй стоўба́к ‘высокая вузкая бочка’ (Юрч. Вытв.), стоўба́н ‘тс’, перан. ‘галава’ (там жа), стаўбу́нік ‘высокая і вузкая шафа’ (Сл. рэг. лекс.), стаўбуне́ць ‘расці не ў карняплод, а ў сцябло’, стаўбуні́цца ‘ўзнімацца слупам (пра дым, зямлю)’. (ТСБМ). Укр. стовбу́н ‘высокі гаршчок’, рус. столбу́н ‘высокі і вузкі збан’. Да стоўб з суф. ‑ун, ‑ак, ‑ан. Сюды ж стаўбу́н ‘высокая футравая шапка без вушэй’ (Жд. 1), стамбуно́ўка ‘тс’ (Шат.), стаўбуноўка ‘тс’ (гродз., Нар. сл.).

Стаўбу́н2 ‘параліч, паралюш’ (Растарг.). Да стоўб (гл.), параўн. рус. столбня́к ‘заражэнне крыві, якое выклікае аслупяненне’. Сюды ж, відаць, стаўбні́к, стаўбня́к ‘расліна стальнік’ (Сцяшк. Сл.), якую «рвуць на лекі» (там жа).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)