ссука́ны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. ссука́ны ссука́ная ссука́нае ссука́ныя
Р. ссука́нага ссука́най
ссука́нае
ссука́нага ссука́ных
Д. ссука́наму ссука́най ссука́наму ссука́ным
В. ссука́ны (неадуш.)
ссука́нага (адуш.)
ссука́ную ссука́нае ссука́ныя (неадуш.)
ссука́ных (адуш.)
Т. ссука́ным ссука́най
ссука́наю
ссука́ным ссука́нымі
М. ссука́ным ссука́най ссука́ным ссука́ных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

ссука́ны

дзеепрыметнік, залежны стан, прошлы час, закончанае трыванне

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. ссука́ны ссука́ная ссука́нае ссука́ныя
Р. ссука́нага ссука́най
ссука́нае
ссука́нага ссука́ных
Д. ссука́наму ссука́най ссука́наму ссука́ным
В. ссука́ны (неадуш.)
ссука́нага (адуш.)
ссука́ную ссука́нае ссука́ныя (неадуш.)
ссука́ных (адуш.)
Т. ссука́ным ссука́най
ссука́наю
ссука́ным ссука́нымі
М. ссука́ным ссука́най ссука́ным ссука́ных

Кароткая форма: ссука́на.

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

ссука́ны ссу́ченный

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ссука́ны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад ссукаць.

2. у знач. прым. Звіты, скручаны з некалькіх нітак у адну. Ссуканая пража.

3. у знач. прым. Зрасходаваны пры суканні. Ссуканы клубок. Ссуканая ручайка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ссу́ченный ссука́ны;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

перасука́ны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад перасукаць.

2. у знач. прым. Вельмі крута ссуканы, скручаны. Перасуканыя ніткі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сука́ць, сучу́, су́чаш, су́ча; су́каны; незак., што.

1. Звіваць некалькі нітак у адну.

С. дратву.

2. чым. Перабіраць, матляць нагамі (пра малых дзяцей).

Хлопчык суча ножкамі.

|| зак. ссука́ць, ссучу́, ссу́чаш, ссу́ча; ссу́каны (да 1 знач.).

|| наз. сука́нне, -я, н.

|| прым. сука́льны, -ая, -ае (да 1 знач.).

Сукальная машына.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сви́тый

1. зві́ты, мног. пазвіва́ны;

2. спле́цены;

3. ссу́чаны, ссука́ны, мног. пассу́кваны;

4. скру́чаны, мног. паскру́чваны;

5. зві́ты, мног. пазвіва́ны; см. свить.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Тры́шчыць1 ‘крышыць, ламаць на дробныя часткі пад цяжарам’ (Нас., Байк. і Некр.), трі́шчыты ‘лупцаваць’ (кам., ЖНС), трышчэ́нне ‘ламанне’ (Юрч. СНС), трышчэ́ньнік ‘ламальшчык’ (там жа); тры́шчыцца ‘раскрывацца (пра пупышкі на дрэвах)’ (Касп.), ‘крышыцца на дробныя часткі’ (Нас., Байк. і Некр.), тры́шчаны ‘раздроблены’ (там жа). Да трысці́ць2, трушчыць, гл.

Тры́шчыць2 ‘сукаць’ (Сцяшк. Сл.). Да трысці́ць1 (гл.), тры́шчаны ‘злучаны з двух-трох столак, нітак’ (Нас.), ‘ссуканы’ (Сцяшк. Сл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Трысці́ць1 ‘зводзіць дзве або тры ніткі ў адну для далейшага сукання’ (Нас., Некр. і Байк., Ласт., Бяльк., Мядзв., Варл., Янк. 1, Сцяц., Янк. 1, Сцяц., Сл. ПЗБ; арш., мёрск., в.-дзв., Шатал.; мсцісл., Жыв. сл.; рагач., Арх. ГУ, ЛА, 4, Мат. Маг.; круп., Нар. сл.), ‘падрыхтоўваць ніткі для сукання’ (Жд. 2), тросці́ць ‘тс’ (ТС), трасці́ць ‘тс’ (ТСБМ, Сл. ПЗБ). Параўн. рус. тростить, тра́щивать, трестить ‘скручваць, звіваць, сплятаць, віць (вяроўку), сукаць, здвойваць пражу на верацяне’, ‘зліваць, ссыпаць у адно месца’, ‘змешваць’: не трости жита с ячменем (Даль), сюды ж, відаць, і балг. дыял. тръсти́на ‘вяроўка з конскага хваста або грывы’. Паводле Мяркулавай (Очерки, 47), дзеяслоў вытворны ад *trъstь/*trьstь (гл. тросць1;) з двума супрацьлеглымі значэннямі ‘віць, звіваць’ і ‘драбіць, расшчапляць на часткі’ (гл. трысціць2). Вывядзенне дзеяслова з тросць1 пацвярджаецца выразай трысьці́ць бе́рда ‘ўстаўляць новыя трысцінкі ў бёрдзе замест выпаўшых або паламаных’ (Нік. Очерки), а таксама трысці́ць аснову ‘ўводзіць аснову ў бёрда’ (там жа), трасці́ць ‘рабіць новае бёрда, устаўляць у яго трасцінкі’ (в.-дзв., Шатал.). Крытычны разгляд ранейшых версій з канстатацыяй іх недастатковай агрументаванасці гл. у Фасмер, 4, 108. Сюды ж трэ́шчаныссуканы’ (Сцяшк. Сл.; чэрв., ст.-дар., лід., Сл. ПЗБ), тры́шчаны ‘злучаны з 2–3 столак, нітак’ (Нас.; мсцісл., Жыв. сл.), трышчо́ны ‘злучаны разам (пра ніткі)’ (Ск. нар. мовы, Сцяц., Янк. 1, Мат. Гом.), тро́шчаны ‘складзены ўдвая’ (стол., ЛА, 4), тро́шчэны ‘ў якім зведзены дзве ніткі разам’ (ТС).

Трысці́ць2 ‘біць, разбіваць’ (Мат. Маг.), ‘ламаць з трэскам, без разбору’ (Юрч. Сін.), ‘ламаць на дробныя кавалкі, трэскі’ (Растарг.), тры́сціць ‘ламаць што-небудзь слаістае’ (Нас., Гарэц., Байк. і Некр.), сюды ж тры́шчыць ‘рабіць, шчапаць, ламаць’ (Нас.) і трашчыць2 (гл.). На рускай тэрыторыі — толькі на мяжы з беларускай, параўн. рус. смал. растрысти́ть ‘драбіць на кавалачкі’, потрысци́ть ‘пашчапаць, паламаць на дробныя часткі’ (Дабр.). На думку Мяркулавай (Очерки, 47), ідэнтычна паводле паходжання трысціць1 (гл.), што, відавочна, грунтуецца на фіксацыі Даля (без указання тэрыторыі) рус. трести́ть лучину «расшчапляць мелка, на запалкі» ад тре́ста ‘чарот, траснік’. Аднак больш шырокая семантыка дазваляе зблізіць словы з іншымі дзеясловамі з варыянтным вакалізмам, як у трусці́ць ‘біць, разбіваць на кавалкі’, тру́шчыць, тру́скаць (гл.), укр. тро́скати ‘ўдараць пугай’, польск. trzaskać ‘раптоўна ўдараць па чым-небудзь, выклікаючы моцны розгалас’, ‘біць, таўчы’, ‘лопацца з трэскам’, чэш., славац. trosky ‘абломкі, рэшткі, руіны’, харв. trȍska, серб. тро̏ска ‘гараль, акаліна’, ‘шлак’, што да прасл. *trъstiti/*troskati гукапераймальнага паходжання, гл. троскат, трэск. Параўн. Фасмер, 4, 107; ЕСУМ, 5, 649; Борысь, 647.

Трысці́ць3 ‘крыць хату’, ‘перабудоўваць хату’ (слуц., Жыв. сл.). Відаць, пашырэнне значэння трысціць1 ‘складваць, злучаць’, магчыма, з канкрэтызацыяй ‘пакрываць чаротам’, што да тросць1, трысцё, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)