спружы́на

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. спружы́на спружы́ны
Р. спружы́ны спружы́н
Д. спружы́не спружы́нам
В. спружы́ну спружы́ны
Т. спружы́най
спружы́наю
спружы́намі
М. спружы́не спружы́нах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

спружы́на, -ы, мн. -ы, -жы́н, ж.

1. Пругкая металічная палоска ці дрот і пад., выгнутыя пераважна спіраллю, што служыць для змяншэння сілы ўдараў, прывядзення ў рух механізмаў і інш.

С. ў гадзінніку.

Дзвярная с.

2. перан., чаго або якая. Рухаючая сіла чаго-н.

Унутраныя спружыны ўчынкаў.

|| прым. спружы́нны, -ая, -ае (да 1 знач.).

Спружынная канапа (са спружынамі).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

спружы́на ж., прям., перен. пружи́на;

баява́я с.воен. боева́я пружи́на;

ён з’яўля́ецца гало́ўнай ~най у гэ́тай спра́ве — он явля́ется гла́вной пружи́ной в э́том де́ле

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

спружы́на, ‑ы, ж.

1. Пругкая металічная палоска, спіраль і пад., якая, з’яўляючыся дэталлю механізма, процідзейнічае ціску. Баявая спружына. □ Верх у той шапцы трымала з сярэдзіны сталёвая спружына, і ён быў увесь напяты, роўненькі і круглы. Краўчанка. Адзін [крот] залез галавой у пастку, спружына пераціснула яму шыю. Жычка.

2. перан.; чаго або якая. Рухаючая сіла чаго‑н. Сапраўды, выяўленне спружын грамадскіх паводзін чалавека — велізарная каштоўнасць мастацтва. Перкін. Пісьменнік .. хоча сам стаць у .. становішча [героя], зразумець унутраных спружыны яго паводзін. Кучар.

•••

Як на спружынах — вельмі хутка, энергічна. Дзед, як па спружынах, падхапіўся (адкуль той і спрыт узяўся!) і пекануў у каршуна. Даніленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

спружы́на ж тэх Fder f -, -n; перан Trebfeder f, Bewggrund m -es, -gründe;

спружы́на заво́ду (у гадзінніку і пад.) Zgfeder f;

няба́чныя спружы́ны die gehimen Trebfedern;

наці́снуць на ўсе спружы́ны alle Hbel in Bewgung setzen; Hmmel und Hölle in Bewgung stzen (разм)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

Спружы́на ‘пругкая металічная палоска або спіраль’ (ТСБМ, Гарэц., Ласт., Бяльк.), спрунжы́на ‘тс’ (Байк. і Некр., Сл. ПЗБ), спрунджы́на ‘тс’ (Бяльк.), спранджы́на ‘тс’ (Варл.). З польск. sprężyna ‘тс’; параўн. укр. спружи́на ‘тс’; у іншых славянскіх мовах без s‑. Шульман (Полымя, 1926, 8, 211) мяркуе пра пасрэдніцтва мовы ідыш праз форму Sprusschine ‘тс’, што цяжка давесці. Гл. пружына.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

тугава́ты, -ая, -ае.

Трохі тугі.

Тугаватая спружына.

Работа ішла тугавата (прысл.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

sprężyna

ж. спружына

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

пружи́на прям., перен. спружы́на, -ны ж.;

часова́я пружи́на гадзінні́кавая спружы́на;

боева́я пружи́на воен. баява́я спружы́на;

он явля́ется гла́вной пружи́ной в э́том де́ле ён з’яўля́ецца гало́ўнай спружы́най у гэ́тай спра́ве;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

спружы́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.

Памянш.-ласк. да спружына; невялікая спружына. Дзяўчына, што стаяла за прылаўкам, уставіла ў дзірачку на баку мядзведзя ключык і пакруціла спружынку. Даніленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)