спажыва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; незак., што.

1. Выкарыстоўваць як ежу.

С. мяса.

2. Выкарыстоўваць, расходаваць для сябе.

|| зак. спажы́ць, -жыву́, -жыве́ш, -жыве́; -жывём, -жывяце́, -жыву́ць; -жы́ты.

|| наз. спажыва́нне, -я, н.

Тавары народнага спажывання.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

спажыва́ць

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. спажыва́ю спажыва́ем
2-я ас. спажыва́еш спажыва́еце
3-я ас. спажыва́е спажыва́юць
Прошлы час
м. спажыва́ў спажыва́лі
ж. спажыва́ла
н. спажыва́ла
Загадны лад
2-я ас. спажыва́й спажыва́йце
Дзеепрыслоўе
цяп. час спажыва́ючы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

спажыва́ць несов.

1. употребля́ть в пи́щу;

2. (расходовать для чего-л.) потребля́ть, употребля́ть; испо́льзовать

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

спажыва́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да спажыць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

спажыва́ць, спажы́ць

1. (пра яду і г. д.) verbráuchen vt, konsumíeren vt;

2. (выкарыстаць) gebráuchen vt, verwénden* vt; benútzen vt

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

спажы́ць гл. спажываць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

спажыва́цца, ‑аецца; незак.

Зал. да спажываць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вячэ́раць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Спажываць ежу вечарам. Звечарэла. Сям’я вячэраць села. Корбан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

БАРДО́СКАЯ ВА́ДКАСЦЬ,

сумесь раствору меднага купарвасу з вапнавым малаком (гідраксід кальцыю) адзін з фунгіцыдаў. Павінна быць нейтральнай (кіслая апякае лісце). Выкарыстоўваецца для барацьбы з грыбковымі і бактэрыяльнымі хваробамі раслін (пладовых, гароднінных і інш. культур). Рыхтуецца непасрэдна перад выкарыстаннем. Спажываць плады і гародніну пасля апырсквання можна не раней як праз 10 сутак.

т. 2, с. 307

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

спажыва́ючы,

1. ‑ая, ‑ае. Дзеепрым. незал. цяпер ад спажываць.

2. ‑ая, ‑ае; у знач. прым. Такі, які толькі спажывае сельскагаспадарчыя прадукты, але не робіць іх, або робіць у недастатковай колькасці (пра раён, вобласць і інш.).

3. Дзеепрысл. незак. ад спажываць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)