спа́дчыннік, -а, мн. -і, -аў, м.

Тое, што і спадкаемец.

|| ж. спа́дчынніца, -ы, мн. -ы, -ніц.

|| прым. спа́дчынніцкі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

спа́дчыннік

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. спа́дчыннік спа́дчыннікі
Р. спа́дчынніка спа́дчыннікаў
Д. спа́дчынніку спа́дчыннікам
В. спа́дчынніка спа́дчыннікаў
Т. спа́дчыннікам спа́дчыннікамі
М. спа́дчынніку спа́дчынніках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

спа́дчыннік м. насле́дник

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

спа́дчыннік, ‑а, м.

Тое, што і наследнік. Андрэй стаў адзіным памочнікам у бацькі і спадчыннікам пакрыўленай хаціны, дзіравага хлеўчыка, у якім стаялі старая аднавокая кабыла ды карова Лысуха, і пунькі, што служыла адначасова і гумном. Хадкевіч. Нарадзіўся сын. Спадчыннік. Нарадзіўся Даніла, сын Акіма і ўнук Пятра, а праўнук Севярына і пранашчадак Глеба. Караткевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

спа́дчыннік м.

1. rbe m -n, -n; Stmmhalter m -s, - (роду і г. д.); Nchfolger m -s, - (прадаўжальнік); Thrnfolger m -s, - (прастола);

2. юрыд. гл. спадкаемец

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

спа́дчынніца, ‑ы, ж.

Жан. да спадчыннік.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дзе́дзіч, -а, мн. -ы, -аў, м. (гіст.).

1. Спадчыннік дзедаўскага двара¹, маёнтка.

2. Уладар маёнтка, атрыманага ў спадчыну ад продкаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

heir [eə] n. (to, of) спа́дчыннік, насле́днік, спадкае́мца

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

правопрее́мник юр. праваперае́мнік, -ка м., спадкае́мец, -мца м.; спа́дчыннік, -ка м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

sukcesor

м. наследнік, спадчыннік

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)