1. Бачыць сон (сны), бачыць у сне. — Я цябе сніла, мама. Не адзін раз, а многа!Брыль.Людзі былі ў тым стане зморанасці, калі чалавек можа заснуць ідучы ці зусім паваліцца ў гразь і праз хвіліну сніць, што ляжыць у мяккім ложку.Шамякін.Бо хто калі сніў, ды і хто калі думаў, Што буду я вольны, што буду шчаслівы.Купала./уперан.ужыв.Прасторы бязмежныя спяць аб вясне...Куляшоў.Надакучыла ноччу марознаю Вішням сніць аб далёкай вясне.Лойка.
2.перан. Марыць аб чым‑н., спадзявацца на што‑н. Мільгаюць мошкі і стракозы, А ты [Сымон] сядзі ды мары сні.Колас.
•••
І не сніў (сніла) — і не думаў (думала) пра што‑н. Дзень у дзень Я ў полі Працаваў сяўбою. І не сніў ніколі Стрэцца тут з табою.Гілевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Сніць ‘бачыць сон (сны), бачыць у сне’, ‘марыць аб чым-небудзь’, ‘спадзявацца на што-небудзь’ (ТСБМ, Гарэц., Касп., Варл., Байк. і Некр., Сл. ПЗБ), сні́цца ‘бачыцца ў сне’ (ТСБМ, Ласт., ТС, Сл. ПЗБ). Укр.сні́ти, сні́тися, рус.сни́ться ‘тс’, польск.śnić ‘бачыць у сне’, ‘марыць аб чым-небудзь’, чэш.snít ‘тс’, серб.-харв.са́њати, сни́вати ‘тс’, славен.sanjati ‘марыць’, балг.съня ‘бачыць у сне’, макед.сони ‘тс’. Прасл.*sъniti ‘сніць’ дэрыват ад прасл.*sъnъ ‘сон’ (Борысь, 619). Сюды ж таксама сні‑трава ‘сон-трава’ (Бяльк.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
сні́цца, сніць träumen vi;
мне сні́лася … ich träumte … (von D);
я сні́ў сон ich hatte éinen Traum;
мне сні́лася дзяці́нства ich träumte von méiner Kíndheit;
така́я магчы́масць яму́ і ў сне не сні́лася an éine sólche Möglichkeit hat er nicht éinmal im Traum gedácht [dénken können*]
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
сасні́цьгл.сніць.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
прысні́цьгл.сніць.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
дасні́ць, ‑сню, ‑сніш, ‑сніць; зак., што.
Скончыць сніць. Дасніць сон.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
перасні́ць, ‑сню, ‑сніш, ‑сніць; зак., што.
Разм. Сасніць многа сноў. Колькі я сноў перасніў!
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)