снято́к, -тка́, мн. -ткі́, -тко́ў, м.

Невялікая азёрная рыба сямейства корушкавых, пашыраная ў паўночнай Еўропе.

|| прым. снятко́вы, -ая, -ае.

С. суп (са сняткоў).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

снято́к

назоўнік, агульны, адушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. снято́к сняткі́
Р. снятка́ снятко́ў
Д. снятку́ снятка́м
В. снятка́ снятко́ў
Т. снятко́м снятка́мі
М. снятку́ снятка́х

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

снято́к, -тка́ м., зоол. снето́к

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

снято́к, ‑тка, м.

Дробная прамысловая азёрная рыба сямейства корушак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сняток

т. 15, с. 72

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

снято́к м заал (рыба) (geminer) Stint m -(e)s, -e

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

Снято́к ‘дробная азёрная рыбка сямейства корушкавых’ (ТСБМ; віц., З нар. сл.; Жук.), ‘гальян азёрны’ (маг., Жук.), снядкі (снѣдки) ‘сорт рыбы’ (дзісн., Яшк. Мясц.), снітка ‘нейкая рыба’ (пін., там жа). Рус. наўг. снито́к, снято́к, паўн.-усх. снето́к. Ст.-рус. снѣтъ (XVI–XVII стст.). Дапускаецца запазычанне са швед. дыял. stint ‘дробная марэна’, дац. stint ‘рыба накшталт вугра’, або с.-н.-ням., н.-ням. stint, адкуль ням. Stint ‘корушка’, або з фін. sinttiсняток’ з наступнай мэтатэзай; гл. Міклашыч, 312; Праабражэнскі, 2, 347; Тапароў, Этимология–1978, 158 і наст. Фасмер (3, 698) мяркуе таксама аб магчымасці запазычання ў ст.-рус. форме *смѧтъ з нейкай скандынаўкай крыніцы і потым пераходу ў *снѧтъ аналагічна ст.-рус. імені Къснѧтинъ = Константин. Для славен. snẹ̑tec, серб.-харв. snetac Бязлай (3, 280) дапускае запазычанне з рускай. Гл. таксама ЕСУМ, 5, 333–334. Параўн. стынка (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

снето́к зоол. снято́к, -тка́ м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

снятко́вы снетко́вый, снето́чный; см. снято́к

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сты́нка ж гл сняток

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)