смаля́нка, -і, ДМ -нцы, ж.

Тое, што і смолка (у 3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Смаля́нка

назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз.
Н. Смаля́нка
Р. Смаля́нкі
Д. Смаля́нцы
В. Смаля́нку
Т. Смаля́нкай
Смаля́нкаю
М. Смаля́нцы

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

смаля́нка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. смаля́нка смаля́нкі
Р. смаля́нкі смаля́нак
Д. смаля́нцы смаля́нкам
В. смаля́нку смаля́нкі
Т. смаля́нкай
смаля́нкаю
смаля́нкамі
М. смаля́нцы смаля́нках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

смаля́нка I ж. (сорт груш) смоля́нка

смаля́нка II ж., бот. дрёма

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

смаля́нка ​1, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.

Сорт груш.

смаля́нка ​2, ‑і, ДМ ‑нцы, ж.

Тое, што і смалёўка (у 2 знач.). Не букет, а цэлы ахапак — пышны і яшчэ свежы, толькі дробненькія пялёсткі ружовых смалянак былі ўжо крануты згубнасцю [за]вядання. Ракітны. Ірдзелі на палянках чырвоныя смалянкі. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Смалянка 9/606

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

смалянка

т. 15, с. 48

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Смаля́нка 1 ‘смолка, Viscaria viscosa Aschers’ (Шат., Кіс., Сцяшк., Мат. Гом., Сл. ПЗБ), ‘зязюльчын светнік, Coronaria flos cuculia L.’ (Кіс., Жыв. сл.), смаля́нка, смалёўка ‘травяністая расліна сямейства гваздзіковых з белымі, ружовымі, чырвонымі кветкамі’ (ТСБМ). Да смаляны < смала 1 з суф. ‑к‑, параўн.: смалянка ліпне, як смала (Сл. ПЗБ). Далей гл. смолка.

Смаля́нка 2 ‘гатунак груш’ (ТСБМ, Мат. Гом.), смоля́нка ‘гатунак груш і яблыкаў’ (ТС). Параўн. польск. smolanka, чэш. мар. smoľenka, славац. smolnatka ‘гатунак груш’. Да смала 1; паводле Махэка₂ (563), таму, што гэтыя грушы, як толькі пачынаюць гнісці, становяцца ўнутры чорнымі, як смала.

Смаля́нка 3 ‘пацук з доўгім хвастом’ (Байк. і Некр.), смалля́нка, смыля́нка, смыльня́нка ‘пацук’ (Нас., Шымк. Собр., Касп., Бяльк., ЛА, 1), смальчу́г ‘пацук (самец)’ (З нар. сл.), смалю́га ‘пацук’ (Мат. Маг.). Да смала 1, смаляны; першапачаткова, відаць, ‘чорны пацук’.

Смаля́нка 4 ‘паганы грыб’ (Мат. Гом.). Польск. smolucha ‘атрутны грыб’. Да смала 1, смаляны, відаць, паводле колеру.

Смаля́нка 5 ‘грыб лісічка’ (брэсц., Сярж.–Яшк.; Сл. Брэс.), смоля́нкі, смоло́вікі ‘лісічкі’ (ТС). Да смаліна ‘сасна’ (гл.), смаловы ‘сасновы’ і, далей, да смала 1 (гл.), відаць, па месцы вырастання, параўн. іншыя назвы сасня́нка, падсо́снаўка (Сярж.–Яшк.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

смо́лка³, -і, ДМ -лцы, ж.

Лугавая травяністая расліна сямейства гваздзіковых; смалянка.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Смо́лка ‘лугавая травяністая расліна сямейства гваздзіковых з ружовымі кветкамі і клейкімі зверху сцябламі’ (ТСБМ, Байк. і Некр., Касп., Бяльк.), ‘смалянка, Melandrium Roche’ (Нас., Байк. і Некр.), смо́лка, смо́лда ‘смалянка’ (Мат. Гом.), смаля́нка, смаля́нька ‘расліна смолка’ (Сл. ПЗБ). Да смала 1 (гл.) з-за клейкіх уласцівасцей расліны; аналагічна рус. смо́лка, смольник, польск. smołka, чэш. smolnička, якое, як заўважае Махэк (Jména, 78), калькуе польск. smołka.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)