Смаляві́чы

назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, множны лік, множналікавы

мн.
Н. Смаляві́чы
Р. Смаляві́ч
Смаляві́чаў
Д. Смаляві́чам
В. Смаляві́чы
Т. Смаляві́чамі
М. Смаляві́чах

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

Смаляві́чы, -ві́ч иі́чаў г. Смолеви́чи

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Смалявічы (г.) 1/211 (к.); 9/130, 604 (к.), 605; 7/97, 221, 226, 232, 233; 11/41, 119, 629

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Смалявічы

т. 15, с. 47

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Смаляві́чы мн. Smaliavčy i Smaljawitschy n -s

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

Смолеви́чи г. Смаляві́чы, -ві́ч иі́чаў мн.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

«Ленінскі заклік» (газ., Смалявічы) 9/57

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

КУРГА́ННЕ,

вёска ў Смалявіцкім р-не Мінскай вобл., каля аўтадарогі Смалявічы—Чэрвень. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 21 км на ПдУ ад горада і чыг. ст. Смалявічы, 59 км ад Мінска. 376 ж., 140 двароў (1998). Бібліятэка, аддз. сувязі.

т. 9, с. 47

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МІКАЛА́ЕВІЦКАЕ КАМСАМО́ЛЬСКА-МАЛАДЗЁЖНАЕ ПАДПО́ЛЛЕ ў Вялікую Айчынную вайну.

Дзейнічала з 28.6.1941 да 13.6.1942 у в. Мікалаевічы Смалявіцкага р-на Мінскай вобл. Налічвала 14 чал. (кіраўнік Я.Я.Васіленка). Падпольшчыкі праводзілі паліт. агітацыю сярод насельніцтва, распаўсюджвалі лістоўкі, зводкі Саўінфармбюро, арганізоўвалі сабатаж мерапрыемстваў акупантаў, двойчы разбурылі чыгунку на ўчастку Слабада — Смалявічы, падарвалі на ўчастку Загор’е—Смалявічы. Наладзілі сувязь з партызанамі, здабывалі і перадавалі ім зброю, арганізавалі з імі ўцёкі ваеннапалонных. У чэрв. 1942 пайшлі ў партызаны. У барацьбе супраць ням.-фаш. захопнікаў загінула 5 падпольшчыкаў.

т. 10, с. 349

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АЛЕ́ЙНІК (Уладзімір Пятровіч) (н. 12.9.1959, г. Смалявічы),

бел. спартсмен (скачкі ў ваду з вышкі). Сярэбраны (1980, Масква) і бронзавы (1976, Манрэаль) прызёр Алімпійскіх гульняў, чэмпіён Еўропы (1977), СССР (1976, 1980). Пераможца і прызёр міжнар. і ўсесаюзных спаборніцтваў.

т. 1, с. 238

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)