сляпе́ц м. разм. гл. сляпы 3.

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

ГАЛЬЦЫ́,

два роды рыб: Salvelinus і Noemacheilus. Гальцы Salvelinus — род прахадных і прэснаводных рыб сям. ласасёвых атр. ласосепадобных. Каля 10 відаў. Пашыраны на ўзбярэжжы Еўразіі і Паўн. Амерыкі, у Ладажскім, Анежскім і альпійскіх азёрах, бас. воз. Байкал. Найб. вядомыя: галец арктычны (S. alpinus), паліі, кунджа (S. leucomaenis). 1 зах.-еўрап. від занесены ў Чырв. кнігу МСАП.

Даўж. да 88 см, маса да 15 кг. Ад ласосяў адрозніваюцца адсутнасцю зубоў на ручцы сашніка і цёмных плям на целе (за выключэннем амер. віду). Кормяцца рыбай і беспазваночнымі. Аб’екты промыслу.

Галец Noemacheilus — род рыб сям. ўюновых атр. карпападобных. Больш за 100 відаў. Пашыраны ў Сярэдняй і Паўн. Еўропе, Азіі, Афрыцы (1 від). Жывуць у невял. рэках, ручаях, у падземных водах, на выш. больш за 4000 м. На Беларусі трапляецца ва ўсіх рэках і ручаях галец звычайны (N. barbatulus). Нар. назвы аўдотка, аўдзюшка, сліж, сляпец, лежань і інш.

Даўж. да 25 см, маса да 100 г. Цела голае (адсюль назва) або ўкрытае дробнай луской. Афарбоўка бурая, карычнявата-шэрая з больш цёмнымі плямамі. Кормяцца беспазваночнымі, ікрой, водарасцямі.

т. 5, с. 5

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Варапа́й ’фальклорны эпітэт мужа або жаніха; эпітэт каравая’ (КЭС). Рус. воропай, укр. воропай ’тс’, польск. nawropić ’злавацца’, серб.-харв. vŕpoljiti se ’круціцца, не сядзець на месцы’. Шэраг слоў з гэтым коранем падае Сразнеўскі (1, 303; 2, 271): воропъ ’нападзенне’, наворопити ’напасці’, наворопъ ’раз’езд (ваен.)’, наврапъ ’рабаванне, здабыча’. З ц.-слав. врапъ ’ён выводзіць’ ст.-рус. врапѣти ’ўзмацніцца’, съврапѣтисꙗ ’сціхаць’. Рудніцкі (1, 480) услед за Фасмерам (1, 354) лічыць варапай < во́ропъ. Прасл. *vorpъ ён супастаўляе са ст.-в.-ням. wērfan, англ. to warp, вытлумачваючы семантыку ў адпаведнасці з паданнем аб выкраданні нявесты. Гл. Праабражэнскі, 1, 97; Скок, 3, 629; Міклашыч, 395; Карскі, РФВ, 49, 18; Карскі, Труды, 395. Іншыя значэнні (у тым ліку і вытворных форм): варапайсляпец’ (Нас.), варопаўка ’жаба (лаянкавае слова)’ (КЭС), ворапень ’лодыр, абібок’ (Бяльк.) трэба лічыць другаснымі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сляпе́нь ‘насякомае Tabanus L. (ТСБМ, Байк. і Некр., Касп., Бяльк., Сл. ПЗБ, ЛА, 1), сляпа́к ‘сляпень’ (ТСБМ, Сцяшк., Шатал., Нар. словатв., ТС), сляпе́ц ‘тс’ (Скарбы), сляпня́к ‘тс’ (Нар. лекс.), сляпе́нь ‘вераценніца’ (Нас., Касп., Сл. ПЗБ). Укр. слі́пень ‘насякомае Tabanus’, сліпи́й овод ‘авадзень’, сли́пинь ‘змяя’, сліпа́к ‘вераценніца’, рус. сле́пе́нь ‘насякомае Tabanus’, польск. ślepak ‘авадзень’, ślepiec ‘тс’, в.-луж. slepc, н.-луж. slěpc ‘тс’. Да сляпы, таму што, па народных уяўленнях, калі авадзень упіваецца, робіцца як бы сляпым і яго можна зняць не спалохаўшы, а вераценніцу лічаць сляпой з-за малога памеру вачэй. Гл. Фасмер, 3, 669; Бязлай, 3, 259; Шустар-Шэўц, 1311–1312; ЕСУМ, 5, 303–304; Новое в рус. этим., 210–211. Сюды ж, мабыць, слепень: слепням у вочы лезе (Сержп.), сле́пецень у выразе лезці слепетнем і слепі́ца: лезці слепіцэю ‘лезці нахабна, назойліва’ (ТС, Пятк. 2).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ЗАСЛУ́ЖАНЫ РАБО́ТНІК ТРА́НСПАРТУ РЭСПУ́БЛІКІ БЕЛАРУ́СЬ,

ганаровае званне, якое прысвойваецца высокапрафесійным работнікам чыг., паветр., воднага, аўтамаб., трубаправоднага і інш. відаў транспарту, якія працуюць у галіне транспарту 15 і больш гадоў, за заслугі ў павышэнні эфектыўнасці вытворчасці і паляпшэнні выкарыстання трансп. сродкаў, зніжэнні сабекошту перавозак, павышэнні якасці трансп. паслуг, эканоміі матэрыяльных і паліўных рэсурсаў, забеспячэнні бяспекі руху, аховы навакольнага асяроддзя. Устаноўлена законам ад 13.4.1995, прысвойваецца Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь. З 29.10.1971 існавала званне засл. работнік транспарту Беларускай ССР, якое прысвойвалася Прэзідыумам Вярх. Савета БССР.

Заслужаныя работнікі транспарту Рэспублікі Беларусь

1971. А.​В.​Анфімаў, А.​М.​Арлоў, А.​С.​Арлоўскі, М.​М.​Белабровік, С.​М.​Бліннікаў, М.​Ф.​Букаў, У.​І.​Верамейчук, К.​С.​Жук, Г.​Г.​Іваноў, У.​Р.​Івановіч, К.​С.​Каваль, Ф.​Ф.​Каляка, М.​К.​Караулаў, А.​В.​Касай, В.​С.​Качарскі, А.​В.​Куценка, М.​Н.​Леўчык, А.​В.​Лук’янаў, Ф.​А.​Мацюшын, Я.​Ц.​Наталевіч, А.​С.​Пазняк. У.​С.​Палякоў, І.​Я.​Рабаконь, А.​П.​Трафімаў, М.​Ф.​Трафімаў, С.​В.​Тачылін, К.​А.​Філонаў, М.​І.​Хартава, С.​А.​Цітоў, А.​Ф.​Цюрыкава, І.​М.​Шавейка, М.​А.​Шалякін, Ф.​М.​Шарай, М.​В.​Швейкус, М.​А.​Якуш, К.​М.​Янкоўскі.

1972. І.​А.​Дударчык, Ф.​П.​Клачок, І.​А.​Махвіц.

1973. В.​В.​Анановіч, В.​М.​Залеская, Р.​А.​Карначоў, В.​П.​Філатаў.

1975. М.​З.​Акаліта, У.​А.​Арэхаў, М.​І.​Асмалоўскі, Д.​Ф.​Байдах, Дз.​С.​Баранаў, А.​С.​Бачыла, Б.​С.​Белашкурка, В.​В.​Бондараў, Р.​А.​Буракоў, А.​Р.​Бут-Гусаім, Р.​А.​Вальчук, А.​К.​Варабей, М.​І.​Васілёнак, Я.​М.​Венядзіктаў, М.​Р.​Верамееў, У.​Ф.​Галісевіч, К.​М.​Гараўцоў, І.​М.​Гуркоў, І.​Н.​Даўжэнка, М.​М.​Жук, А.​М.​Зінкевіч, А.​К.​Зызнік, В.​Я.​Ільюшонак, У.​С.​Казлоў, В.​У.​Калядзін, П.​Я.​Канапацкі, М.​І.​Краснабаеў, М.​М.​Кучынскі, В.​М.​Лічман, С.​І.​Луцэвіч, М.​П.​Лявоненка, М.​Н.​Мазалеўскі, М.​С.​Мяленцьеў, М.​М.​Пархоменка, Дз.​М.​Рудзін, М.​С.​Рэзнікаў, Г.​М.​Сарокін, А.​Ц.​Собалеў, І.​С.​Цімашэнка, А.​А.​Шпакаў, І.​М.​Шуваеў, П.​Ф.​Юрчанка, Я.​П.​Юшкевіч.

1976. І.​І.​Анкуда, П.​М.​Архіпаў, С.​Ц.​Архіпаў, І.​А.​Беластоцкі, Я.​Г.​Белякоў, П.​М.​Блізнюк, М.​С.​Ганецкі, І.​В.​Гаражанцаў, М.​А.​Гарбаценка. У.​І.​Гаўрылюк, Д.​Р.​Глушаненка, В.​І.​Грэсь, М.​Р.​Дзмітрыенка, Л.​С.​Дзямешка, Я.​Ф.​Зайцаў, В.​К.​Ількевіч, Н.​І.​Кавальчук, А.​Р.​Косікаў, У.​С.​Крамянецкі, А.​А.​Кузняцоў, Л.​П.​Кузняцоў, Я.​П.​Макарэвіч, С.​Е.​Мардачоў, А.​А.​Маруцік, М.​В.​Машчук, С.​П.​Медзін, І.​М.​Мельнікаў, Л.​П.​Пазнякоў, І.​В.​Патапаў, Я.​Ф.​Паўлоўскі, А.​М.​Півавараў, А.​І.​Пустаход, А.​Д.​Пятроўскі, І.​А.​Рыбакоў, С.​Я.​Сачкоўскі, І.​І.​Сегенчук, А.​Т.​Сідараў, І.​І.​Сляпец, Р.​І.​Такуноў, А.​А.​Тарасевіч, К.​І.​Ткачэнка, В.​А.​Туркоў, Ц.​У.​Хахлоў, С.​Д.​Шабуневіч, І.​В.​Шыпіца, І.​П.​Яромін, Я.​Ф.​Яўсеенка.

1997. Ю.​П.​Марозава, К.​Р.​Крывашчокі, Р.​У.​Пятроўскі, Ф.​П.​Шабалін.

1978. Ю.​Л.​Афанасьеў, С.​Е.​Бераснёў, С.​В.​Валіцкі, В.​І.​Вільчынскі, В.​К.​Ельскі, П.​Е.​Каранчук, М.​П.​Кулік, А.​Ф.​Кушнер, І.​А.​Маркоўскі, В.​Г.​Мешчарук, М.​В.​Наканечны, М.​Н.​Платонаў, С.​Я.​Плотнікаў, А.​Н.​Рудзеня, Ю.​А.​Савельеў, С.​В.​Сіманенка, П.​Д.​Смялянскі, В.​М.​Сямёнаў, А.​У.​Храноўскі.

1979. Г.​І.​Аўсянкін, В.​Я.​Баранаў, М.​Л.​Барздоў, Л.​М.​Белянкоў, М.​І.​Вайцюк, С.​В.​Ждановіч, І.​С.​Жывуцкі, А.​А.​Жылко, А.​М.​Каляга, І.​М.​Кахценка, Б.​Я.​Класоўскі, Н.​Г.​Козел, І.​Л.​Мароз, В.​С.​Мікалуцкі, Г.​І.​Новікаў, Р.​С.​Падгайскі, Ф.​А.​Пятроў, І.​І.​Радчанка, Ф.​І.​Сабалеўскі, Т.​Т.​Сіпаты, В.​М.​Фёдараў, М.​І.​Чэрнак, Т.​П.​Шадура.

1980. М.​І.​Аксёнчык, І.​А.​Артамонаў, І.​І.​Астапенка, А.​А.​Бохан, М.​П.​Брэнч, В.​І.​Бусел, М.​Я.​Гардзейчык, А.​А.​Грамовіч, А.​Л.​Дружылоўскі, Дз.​Р.​Зубовіч, П.​П.​Зялінскі, Р.​П.​Кандрацюк, Б.​А.​Квіткоўскі, А.​К.​Кішчынскі, А.​П.​Кот, М.​А.​Кузьміцкі, Э.​С.​Лапцэвіч, А.​С.​Лях, А.​С.​Ляшчынскі, М.​А.​Маліноўскі, М.​Ф.​Махначоў, М.​А.​Мініч, В.​І.​Місан, М.​П.​Молчан, В.​У.​Нарэйка, Р.​А.​Праскоў, І.​М.​Сапранкоў, А.​І.​Скармаховіч, А.​В.​Сцепічаў, М.​А.​Цыёлта, Л.​Р.​Шакуй, Я.​М.​Штэфан.

1981. М.​Р.​Барысаў, А.​І.​Заікін, П.​Ф.​Кавалеўскі, Р.​Р.​Казека, С.​І.​Камар, М.​Г.​Кучмін, В.​П.​Максімчук, Ю.​І.​Марынкевіч, А.​П.​Пархоменка, В.​С.​Пянькоўскі, А.​В.​Ступінскі.

1982. В.​С.​Багдановіч, Т.​К.​Вяленчыц, А.​І.​Жданаў, А.​М.​Крэль, Дз.​С.​Сверкуноў.

1983. А.​Ф.​Акімаў, М.​П.​Аўраменка, А.​А.​Дрозд, У.​А.​Казючыц, В.​М.​Сердзюкоў, М.​А.​Сямкоў, А.​І.​Харашылаў.

1984. М.​С.​Каліта, П.​В.​Мітасаў, К.​А.​Хвайніцкі, І.​С.​Шчарбакоў.

1985. М.​І.​Мінін, С.​А.​Плаксін, У.​Т.​Рабчанка, М.​І.​Шашкоў.

1986. Л.​Л.​Бачыла, А.​В.​Бульба, У.​І.​Гапееў, В.​П.​Дзмітрыеў, В.​А.​Драздоў, У.​К.​Емяльянчык, І.​П.​Еўтуховіч, М.​С.​Заблоцкі, Г.​А.​Коктыш, М.​А.​Лобаў, М.​М.​Марчук, У.​І.​Піліпенка, В.​А.​Турчанка, М.​Н.​Юшкевіч.

1987. К.​М.​Калеснік, В.​В.​Клачко, В.​Д.​Максімішын, Г.​С.​Мархутаў, У.​І.​Мацюнін, У.​І.​Шыдлоўскі.

1988. У.​К.​Аўдашкаў, В.​А.​Бяневіч, А.​Б.​Дабжынецкі, А.​А.​Дземічаў, Э.​А.​Каспяровіч, С.​Г.​Сталярчук.

1989. Г.​Л.​Альтшуль, Я.​В.​Башын, У.​М.​Вырабка, І.​С.​Гаргун, Я.​Р.​Грышукевіч, П.​П.​Кліменка, Л.​М.​Перхуноў, М.​І.​Салавей, С.​І.​Цярэшка, В.​С.​Штайда.

1990. М.​Т.​Грыбоўскі, Л.​Ц.​Драчынская, І.​І.​Коўш.

1991. Г.​С.​Барашка, М.​А.​Грынюк, Г.​Г.​Драбышэўскі, У.​У.​Малаш, Б.​У.​Мурашкевіч, Г.​П.​Панкратаў, А.​І.​Сарока.

1992. Л.​І.​Бовін, Ю.​М.​Папоў, Ф.​С.​Ратковіч, А.​М.​Сяргееў.

1994. В.​П.​Апарын, У.​С.​Грыб, З.​І.​Лучко.

1996. В.​І.​Бураў, Я.​І.​Валадзько, М.​Х.​Крылоў, Г.​І.​Невяроўскі, У.​К.​Нікановіч, С.​Р.​Шылаў.

1997. Л.​Д.​Юркевіч.

т. 6, с. 567

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)