слу́хаць, -аю, -аеш, -ае; незак.

1. каго-што. Накіроўваць слых на што-н.

С. музыку.

2. што. Публічна разглядаць (судовую справу; афіц.).

С. справу аб разводзе.

3. каго-што. Вывучаць што-н. наведваючы лекцыі.

С. курс уводзін у мовазнаўства.

4. каго-што. Даследаваць шляхам выслухвання стан і работу якога-н. унутранага органа.

Доктар уважліва слухаў сэрца.

С. хворага.

5. каго-што. Слухацца каго-н., выконваць чые-н. загады, рабіць так, як хто-н. раіць.

Слухай, што бацька гаворыць.

Трэба с. старэйшых.

Вучні павінны с. настаўніка.

6. заг. слу́хай(це). Ужыв. ў пачатку размовы як зваротак для таго, каб прыцягнуць увагу (разм.).

Слухай, яшчэ я не закончыла, а ты сваё працягваеш.

7. 1 ас. адз. цяпер. слу́хаю, часц. Адказ (пераважна вайскоўцаў) на якое-н. распараджэнне, які абазначае, што яно будзе выканана.

|| зак. праслу́хаць, -аю, -аеш, -ае; -аны (да 1, 3 і 4 знач.) і паслу́хаць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. слу́ханне, -я, н. (да 1—3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

слу́хаць

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. слу́хаю слу́хаем
2-я ас. слу́хаеш слу́хаеце
3-я ас. слу́хае слу́хаюць
Прошлы час
м. слу́хаў слу́халі
ж. слу́хала
н. слу́хала
Загадны лад
2-я ас. слу́хай слу́хайце
Дзеепрыслоўе
цяп. час слу́хаючы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

OK4 [əʊˈkeɪ] interj. infml до́бра!; зго́да!; няха́й так!; слу́хаю!; бу́дзе зро́блена!

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

слу́шаться

1. (повиноваться) слу́хаць (каго), слу́хацца;

2. страд. слу́хацца;

слу́шаюсь! слу́хаю!

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

алё, выкл.

Вокліч, які ўжываецца ў час размовы па тэлефоне як адказ на тэлефонны выклік, у значэнні «слухаю», «слухайце», «каля тэлефона».

[Англ. hallo.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

слу́хаць

1. hören vt; zhören vi (каго-н. D);

слу́хаю! (па тэлефоне) hall!;

слу́хаць справазда́чу inen Bercht entggennehmen*;

2. (каманды) слу́хаю!zu Befhl!;

слу́хай! chtung!

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

аўдыяме́трыя

(ад лац. audio = слухаю + -метрыя)

вымярэнне вастрыні слыху.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

аўдыёметр

(ад лац. audio = слухаю + -метр)

прыбор для вызначэння вастрыні слыху.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

undivided [ˌʌndɪˈvaɪdɪd] adj. цэ́лы, нераздзе́лены;

undivided opinion аднагало́снасць;

undivided attention засяро́джанасць;

You have my (full and) undivided attention. Я вас надзвычай уважліва слухаю.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

аўдыёграф

(ад лац. audio = слухаю + -граф)

самапісны прыбор для вызначэння дакладнасці слыху.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)