слу́хаць, -аю, -аеш, -ае; незак.
1. каго-што. Накіроўваць слых на што-н. С. музыку.
2. што. Публічна разглядаць (судовую справу; афіц.). С. справу аб разводзе.
3. каго-што. Вывучаць што-н. наведваючы лекцыі. С. курс уводзін у мовазнаўства.
4. каго-што. Даследаваць шляхам выслухвання стан і работу якога-н. унутранага органа. Доктар уважліва слухаў сэрца. С. хворага.
5. каго-што. Слухацца каго-н., выконваць чые-н. загады, рабіць так, як хто-н. раіць. Слухай, што бацька гаворыць. Трэба с. старэйшых. Вучні павінны с. настаўніка.
6. заг. слу́хай(це). Ужыв. ў пачатку размовы як зваротак для таго, каб прыцягнуць увагу (разм.). Слухай, яшчэ я не закончыла, а ты сваё працягваеш.
7. 1 ас. адз. цяпер. слу́хаю, часц. Адказ (пераважна вайскоўцаў) на якое-н. распараджэнне, які абазначае, што яно будзе выканана.
|| зак. праслу́хаць, -аю, -аеш, -ае; -аны (да 1, 3 і 4 знач.) і паслу́хаць, -аю, -аеш, -ае.
|| наз. слу́ханне, -я, н. (да 1—3 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)