слу́жачы

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, субстантываваны, ад’ектыўнае скланенне

адз. мн.
м. -
Н. слу́жачы слу́жачыя
Р. слу́жачага слу́жачых
Д. слу́жачаму слу́жачым
В. слу́жачага слу́жачых
Т. слу́жачым слу́жачымі
М. слу́жачым слу́жачых

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

слу́жачы, -ага, мн. -ыя, -ых, м.

Асоба, якая працуе ў розных сферах разумовай працы, кіраўніцтва, абслугі, гандлю.

|| ж. слу́жачая, -ай, мн. -ыя, -ых.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

слу́жачы м., сущ. слу́жащий

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

слу́жачы,

1. ‑ая, ‑ае. Дзеепрым. незал. цяпер. ад служыць.

2. у знач. наз. слу́жачы, ‑ага, м.; слу́жачая, ‑ай, ж. Асоба, якая працуе па найму ў сферы разумовай або невытворчай фізічнай працы. Рабочыя і служачыя. □ Апанас быў пакрыўджаны і прыніжаны тым, што жонка яго займае адказную пасаду, а ён просты служачы на чыгунцы. Дуброўскі.

3. Дзеепрысл. незак. ад служыць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

слу́жачы у знач наз м канц ngestellte (sub) m -n, -n дзяржа́ўны слу́жачы Statsangestellte m, Beamte (sub) m -n, -n;

слу́жачы дзяржа́ўнай устано́вы ein ngehöriger [ngestellter] iner (statlichen) Behörde

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

Слу́жачы ‘службовец, чалавек на дзяржаўнай службе’ (ТСБМ). Субстантываваны дзеепрыметнік ад служы́ць < *služiti, параўн. укр. служи́ти, рус. служи́ть, польск. służyć, чэш. sloužili, в.-луж. služić, н.-луж. služyś, славен. slúžiti, серб.-харв. слу́жити ‘быць на службе; абслугоўваць, частаваць’, балг. слу́жа ‘быць на службе; карыстацца, валодаць’, макед. служи ‘быць на службе; абслугоўваць’, ст.-слав. слоужити ‘тс’, якім адпавядаюць літ. slaugýti ‘падтрымоўваць, дапамагаць’, slaugà ‘служба, служэнне’, суадносныя з слуга (гл.). Магчыма, запазычана з рускай мовы, параўн. народнае слуга́чы ‘служка’ (Нас.), якое ў сваю чаргу можна суаднесці з польск. służący ‘тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

прыка́зчык, -а, мн. -і, -аў, м. (уст.).

1. Наёмны служачы ў гандлёвай установе; прадавец.

2. Служачы ў маёнтку, які кіраваў гаспадаркай памешчыка.

|| прым. прыка́зчыцкі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

мы́тнік, -а, мн. -і, -аў, м.

Служачы мытні, таможнік.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

клерк, -а, мн. -і, -аў, м.

Канторскі служачы ў некаторых краінах.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

службо́вец, -бо́ўца, мн.о́ўцы, -бо́ўцаў, м. (разм.).

Тое, што і служачы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)