сло́нік

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. сло́нік сло́нікі
Р. сло́ніка сло́нікаў
Д. сло́ніку сло́нікам
В. сло́ніка сло́нікаў
Т. сло́нікам сло́нікамі
М. сло́ніку сло́ніках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, tsblm1996.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

сло́нік м., в разн. знач. сло́ник

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

слон, слана́, мн. сланы́, слано́ў, м.

1. Буйная траваядная млекакормячая жывёліна трапічных краін з доўгім хобатам і двума біўнямі.

2. Шахматная фігура, якая можа перамяшчацца на любую колькасць клетак па дыяганалі.

Слана не заўважыць — не бачыць самага важнага, вялікага.

|| памянш.-ласк. сло́нік, -а, мн. -і, -аў, м. (да 1 знач.).

|| прым. слано́вы, -ая, -ае (да 1 знач.).

Вырабы са слановай косці.

Слановая хвароба — тое, што і слановасць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сло́ник

1. разг., уменьш.-ласк. сло́нік, -ка м.;

2. зоол. даўгано́сік, -ка м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

tutkarz

м.: tutkarz śliwowiec заал. слівовы слонік (Rhynchites cupreus L.);

tutkarz złocisty заал. вішнёвы слонік (Rhynchites auratus L.)

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

wołek

м. заал. даўганосік; слонік;

wołek zbożowy — даўганосік свірнавы (Sitophilus granarius)

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

БЕЛАРУ́СКІ ТЭА́ТР «ЛЯ́ЛЬКА».

Створаны ў 1990 у Віцебску з трупы лялечнікаў, якая працавала пры Бел. т-ры імя Я.Коласа з 1986. Маст. кіраўнік В.Клімчук, гал. мастак А.Сідараў (з 1990). 20.4.1986 паказаны першы спектакль трупы «Дзед і Жораў» В.Вольскага. Як самастойны тэатр адкрыўся ў 1990 спектаклем «Казка пра Ямелю» Я.Тарахоўскай. У супрацоўніцтве з бел. аўтарамі створаны спектаклі: «Прыгоды трох парасят» Н.Мацяш, «Сказ пра Гаўрылу з-пад Полацка» П.Сіняўскага, «Іванава шчасце» А.Дыбчы (паводле бел. нар. казак), «Загубленая душа, або Пакаранне грэшніка» У.Граўцова (паводле твораў Я.Баршчэўскага). Сярод інш. пастановак: «Усмешка клоуна» Я.Чапавецкага, «Казкі Андэрсена» (інсцэніроўка рэж. Я.Угрумава), «Чорная курыца» А.Пагарэльскага, «Папялушка» Я.Шварца, «Лялечнік» М.Стывенса, «Дапытлівы слонік» Р.Кіплінга, «Хлопчык-зорка» О.Уайльда. Акцёры працуюць з лялькамі розных сістэм (марыянеткі, трысцёвыя, планшэтныя, пальчатачныя).

Дз.У.Стэльмах.

т. 2, с. 458

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)