Дрыясавыя слаі 4/294

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Варонежскія слаі, гл. Варонежскі гарызонт

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Лямінарытавыя слаі, гл. Котлінская світа (гарызонт)

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

ГАДАВЫ́Я СЛАІ́,

1) у раслінслаі прыросту драўніны, утвораныя камбіем у выніку сезоннай перыядычнасці яго дзейнасці. Найб. выяўлены ў дрэвавых раслін умераных і халодных паясоў, дзе яны адпавядаюць прыросту драўніны за адзін вегетац. перыяд. Нарастаюць ад цэнтра да перыферыі і складаюцца з дзвюх частак — ранняй (больш светлая, размешчана бліжэй да цэнтра, адкладаецца вясной) і позняй (больш цёмная, адкладаецца летам) драўніны. Бачныя на папярочным зрэзе ствала дрэва ў выглядзе канцэнтрычных гадавых кольцаў.

2) У жывёл — утварэнні ў некаторых тканках (напр., у лусцэ рыб, ракавінах малюскаў, кіпцюрах млекакормячых, хрусталіку іх вока), якія штогод адкладаюцца і працягла (часам усё жыццё) захоўваюцца. Адлюстроўваюць сезонныя змены тэмпу росту тканкі, што дазваляе вызначаць узрост асобін.

т. 4, с. 419

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Азёрска-хаванскія слаі 10/533

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

сло́й

‘маса якога-н. рэчыва; аднародная група людзей’

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. сло́й слаі́
сло́і
Р. сло́я слаёў
Д. сло́ю слая́м
В. сло́й слаі́
сло́і
Т. сло́ем слая́мі
М. сло́і слая́х

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

слаі́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., слаі́цца; незак.

Падзяліцца на слаі.

Слюда добра слаіцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

шчэ́пка, -і, ДМ -пцы, мн. -і, -пак, ж.

Тонкая пласцінка, адколатая па слаі дрэва.

Яловыя шчэпкі.

Худы як ш.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

слой, -я, мн. слаі́, слаёў, м.

1. Маса якога-н. рэчыва, якая пакрывае паверхню чаго-н., або пласт чаго-н., размешчаны паміж іншымі такімі пластамі.

С. гліны.

С. тлушчу.

2. перан., звычайна мн. Тая або іншая група людзей, насельніцтва, грамадства, аднародная па сацыяльных, культурных і пад. прыметах.

Шырокія слаі інтэлігенцыі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

слаі́ць

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. слаю́ слаі́м
2-я ас. слаі́ш слаіце́
3-я ас. слаі́ць слая́ць
Прошлы час
м. слаі́ў слаі́лі
ж. слаі́ла
н. слаі́ла
Загадны лад
2-я ас. слаі́ слаі́це

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)