слановыя чарапахі

т. 14, с. 507

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

слано́вы

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. слано́вы слано́вая слано́вае слано́выя
Р. слано́вага слано́вай
слано́вае
слано́вага слано́вых
Д. слано́ваму слано́вай слано́ваму слано́вым
В. слано́вы (неадуш.)
слано́вага (адуш.)
слано́вую слано́вае слано́выя (неадуш.)
слано́вых (адуш.)
Т. слано́вым слано́вай
слано́ваю
слано́вым слано́вымі
М. слано́вым слано́вай слано́вым слано́вых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

бі́ўні, ‑яў; адз. бівень, біўня, м.

Вельмі развітыя разцы або іклы ў некаторых млекакормячых (сланоў, дзікоў, бегемотаў і інш.). Слановыя біўні.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

слано́вы, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да слана (у 1 знач.). Слановы хобат. Слановыя біўні.

2. Як адна з частак некаторых заалагічных і батанічных назваў. Слановая чарапаха. Слановая пальма.

•••

Слановая хвароба гл. хвароба.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ГАЛА́ПАГАС

(Galápagos),

нацыянальны парк Эквадора, на а-вах Галапагас (архіпелаг Калон) у Ціхім ак., каля 1000 км на З ад Паўд. Амерыкі. Размешчаны на вял. а-вах Ісабела, Санта-Крус, Сан-Крыстобаль і інш. Засн. ў 1936. Пл. 691,2 тыс. га. У флоры каля 700 відаў раслін, з якіх больш за 40% эндэмічныя віды. У прыбярэжных раёнах звычайныя вялізныя кактусы (часцей трапляецца апунцыя, выш. да 10 м), вышэй — калючыя хмызнякі, у верхняй зоне — паласа сырых эндэмічных вечназялёных лясоў з папарацямі і імхамі. Унікальная фауна небагатая — каля 90 відаў птушак і з дзесятак рэптылій: уюркі (13 відаў, у т. л. дарвінавы, вялікі кактусавы і інш.), пінгвіны (каля 1,5 тыс. асобін), нелятаючыя бакланы (каля 1 тыс.), фрэгаты і інш.; гіганцкія слановыя чарапахі (масай да 250 кг), яшчаркі ігуаны (у т. л. марская, насякомаедная і інш.); наземныя млекакормячыя прадстаўлены хамякамі і кажаном; эндэмічныя галапагоскія марскі леў і коцік. На в-ве Санта-Крус з 1964 існуе Міжнар. н.-д. станцыя імя Ч.Дарвіна. Галапагас уключаны ЮНЕСКА у спіс аб’ектаў сусв. культурнай і прыроднай спадчыны.

т. 4, с. 451

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)