славу́тасць, -і, мн. -і, -ей, ж.

1. гл. славуты.

2. Шырокая папулярнасць (пра месца, прадмет, выдатныя чым-н.).

Брэсцкая крэпасць — с. нашага народа.

3. Вядомы, праслаўлены чалавек.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

славу́тасць

‘вядомы чалавек’

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, жаночы род, 3 скланенне

адз. мн.
Н. славу́тасць славу́тасці
Р. славу́тасці славу́тасцей
славу́тасцяў
Д. славу́тасці славу́тасцям
В. славу́тасць славу́тасцей
славу́тасцяў
Т. славу́тасцю славу́тасцямі
М. славу́тасці славу́тасцях

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

славу́тасць

‘слава; месца ці прадмет, выдатныя чым-н.’

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 3 скланенне

адз. мн.
Н. славу́тасць славу́тасці
Р. славу́тасці славу́тасцей
славу́тасцяў
Д. славу́тасці славу́тасцям
В. славу́тасць славу́тасці
Т. славу́тасцю славу́тасцямі
М. славу́тасці славу́тасцях

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

славу́тасць ж.

1. знамени́тость; изве́стность; (важность — ещё) имени́тость;

2. (о месте, предмете) достопримеча́тельность

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

славу́тасць, ‑і, ж.

1. Уласцівасць славутага.

2. Слава, шырокая папулярнасць, вядомасць. Горад хутка разросся і набыў славутасць. «Маладосць». Зоя Лагодзіч адразу ўскіпела: — Мы [Толю] ўсыплем. Не паглядзім на славутасць. Асіпенка.

3. Вядомы, праслаўлены чалавек. Я адразу пачаў ствараць фантастычныя праекты, як зраблю навуковае адкрыццё ды стану славутасцю. Карпюк. «Зусім магчыма, — разважала маці, — што хлопчык некалі зробіцца славутасцю. Гучнае імя для яго тады будзе як знаходка!» Арабей.

4. Месца ці прадмет, выдатныя чым‑н. І яшчэ адна славутасць ёсць у Ігарцы — мярзлотная станцыя. Скрыган.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

славу́тасць ж.

1. Berühmtheit f -;

2. (месца, рэч) Séhenswürdigkeit f -, -en

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

славу́ты, -ая, -ае.

1. Пра якога ўсе ведаюць; агульнавядомы, праслаўлены.

С. раман.

Славутая опера.

2. Які набыў славу або годны яе; слаўны.

С. год перамогі ў вайне.

3. Пра чалавека, які стаў знакамітым, карыстаецца вялікай папулярнасцю.

С. вучоны.

|| наз. славу́тасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

celebrity [səˈlebrəti] n.

1. славу́ты/выда́тны/вядо́мы чалаве́к

2. славу́тасць, шыро́кая папуля́рнасць

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

знамени́тость

1. (качество, свойство) славу́тасць, -ці ж.; выда́тнасць, -ці ж.;

2. (знаменитый человек) славу́ты (выда́тны) чалаве́к, славу́тасць, -ці ж., выда́тнасць, -ці ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

имени́тость знакамі́тасць, -ці ж.; ва́жнасць, -ці ж.; славу́тасць, -ці ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)