ску́рысты, -ая, -ае.

Які мае скуру або з паверхняй, падобнай на скуру.

Скурыстае лісце.

Скурыстая перапонка.

Скурыстая чарапаха (з целам, пакрытым скурай).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ску́рысты

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. ску́рысты ску́рыстая ску́рыстае ску́рыстыя
Р. ску́рыстага ску́рыстай
ску́рыстае
ску́рыстага ску́рыстых
Д. ску́рыстаму ску́рыстай ску́рыстаму ску́рыстым
В. ску́рысты (неадуш.)
ску́рыстага (адуш.)
ску́рыстую ску́рыстае ску́рыстыя (неадуш.)
ску́рыстых (адуш.)
Т. ску́рыстым ску́рыстай
ску́рыстаю
ску́рыстым ску́рыстымі
М. ску́рыстым ску́рыстай ску́рыстым ску́рыстых

Крыніцы: piskunou2012, tsblm1996.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

ко́жистый ску́рысты.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ПАМЯРА́НЕЦ, гесперыдый,

плод раслін роду цытрус. Мае шчыльны скурысты афарбаваны пазаплоднік з мноствам эфіраалейных залозак; белы губчаты міжплоднік і тонкі скурысты ўнутрыплоднік. Ядомую ч. П. ўтвараюць сакавітыя валаскі ўнутрыплодніка.

Памяранец.

т. 12, с. 37

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КАЛЯПЛО́ДНІК,

перыкарпій, сценка плода раслін, якая ахоўвае насенне. Утвараецца са сценак завязі. Складаецца з трох (часам з двух) слаёў. Вонкавы (экзакарпій) бывае тонкі скурысты (касцянка, ягада, яблык), тоўсты скурысты (памяранец), цвёрды (гарбуз). Сярэдні (мезакарпій) мясісты, сакавіты, часта афарбаваны (касцянка, ягада). Унутр. бывае сакавіты (ягада), хрусткаваты (яблык), камяніста-цвёрды (касцянка). Будова К. — адзнака, якая ўлічваецца ў сістэматыцы раслін.

т. 7, с. 500

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КАСЦЯ́НКА,

сакавіты плод раслін з рэзкай дыферэнцыяцыяй слаёў каляплодніка. Мае ў сабе тонкі скурысты пазаплоднік, сакавіты міжплоднік і адраўнелы ўнутрыплоднік (эндакарпій), які ўтварае костачку, дзе знаходзіцца семя. Аднакасцянка ў вішні, слівы, міндаля, шматкасцянка ў малін, ажын, крушыны (іх плод складаецца з многіх дробных К., якія знаходзяцца на агульным кветаложы). Вядомы сухія К. са скурыстым (міндаль, грэцкі арэх) ці валакністым (какосавая пальма) міжплоднікам.

т. 8, с. 167

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПЕРАЛЁТ (Anthyllis),

род кветкавых раслін сям. бабовых. Больш за 50 відаў. Пашыраны ў Еўропе, Зах. Азіі і Паўн. Афрыцы. На Беларусі 5 відаў. Найб. вядомыя П.: буйнагалоўчаты (A. macrocephala), ранагаючы (A. vulneraria), шматлісты (A. polyphylla). Трапляюцца ў хваёвых лясах, на сухіх лугах, пустках.

Пераважна шматгадовыя травы ці паўкусты. Лісце непарнаперыстае з прылісткамі. Кветкі жоўтыя, у галоўчатых суквеццях. Плод — скурысты струк. Лек., кармавыя, фарбавальныя, меданосныя расліны.

Пералёт шматлісты.

т. 12, с. 279

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)