група рыб сям. скумбрыевых. 5 родаў, 13 відаў. Пашыраны ў цёплых водах усіх акіянаў, некат. заходзяць ва ўмераныя воды. Стайныя Чародныя* пелагічныя рыбы.
Даўж. ад 30 см да 3 м і больш. маса да 680 кг (Т. сіні, або звычайны, з роду сапр. Т.). Цела верацёнападобнае, падоўжанае. Хваставое сцябло тонкае. мае з кожнага боку вял. скурысты кіль. Ззаду спіннога і анальнага плаўнікоў некалькі дадатковых плаўнічкоў. Адрозніваюцца моцным развіццём крывяносных сасудаў скуры, бакавых мышцаў цела і т.зв. чырв. мышцаў, што дае ім магчымасць плаваць хутка і на вял. адлегласці. Кормяцца рыбамі. малюскамі, ракападобнымі. Аб’екты промыслу.
Тунцы: 1 — сіні. або звычайны; 2 — малы, ці плямісты; 3 — макрэлевы.