Я́БЛЫК,

сінкарпны (з цэнтральна-вуглавой плацэнтацыяй, паводле спосабу размяшчэння семязавязі) сакаўны шматнасенны нераскрывальны плод у раслін. Мае тонкі, скурысты пазаплоднік, мясісты міжплоднік і храсткаваты ўнутрыплоднік (у яблыні, грушы, рабіны, айвы, мушмулы). Таксама плод яблыні.

т. 18, кн. 1, с. 225

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)