скры́п

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз.
Н. скры́п
Р. скры́пу
Д. скры́пу
В. скры́п
Т. скры́пам
М. скры́пе

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

скрып, -у, м.

Рэзкі гук, што ўзнікае пры трэнні.

С. дзвярэй.

За адным скрыпам (разм.) — за адным заходам.

Са скрыпам (разм.) — нехаця ці з цяжкасцю (рабіць што-н.).

Са скрыпам атрымаў дазвол на паездку.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

скрып (род. скры́пу) м. скрип;

са скры́пам — со скри́пом;

за адны́м скры́пам — все вме́сте, одни́м захо́дом

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

скрып, ‑у, м.

Рэзкі гук, які ўзнікае пры трэнні адзін аб адзін прадметаў ці іх частак. Скрып варот. Боты са скрыпам. □ Чуваць было, як стукнула аб прабой засаўка, пачуўся скрып іржавых завесаў. Пальчэўскі. Фурманка ўжо зусім блізка. Вось яна параўнялася з Панасам, абмінула яго і паехала далей гасцінцам, пакідаючы за палазамі саней пісклявы скрып умёрзлага снегу. Галавач.

•••

За адным скрыпам — разам, адным заходам. Пойдзем за адным скрыпам, мне ўсё роўна ў магазін трэба... — сказала .. [Арына]. Карпаў.

Са скрыпам — з цяжкасцю або нехаця, марудна (рабіць што‑н.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

скрып м Knrren n -s, -; Geknrre n -s, - (дзвярэй і г. д); Krtzen n -s, - (пяра); Knrschen n -s, - (снегу);

ісці́ са скрыпам разм nicht ribungslos vonsttten ghen*

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

Скрып ‘хвошч палявы, Equisetum arvense’ (ваўк., Сл. ПЗБ, Скарбы, Кіс., Інстр. 2). Укр. дыял. скрип ‘тс’, рус. скрыпу́н ‘хвошч палявы’, польск. skrzyp, skrzyb ‘хвошч, Equisetum L.’, чэш. дыял. skřip ‘тс’, славац. дыял. škrip, в.-луж. šćipk ‘тс’. Да скрыпець, таму што расліна скрыпіць, калі яе мнуць або калі ёй чысцяць што-небудзь (Махэк₂, 550). Борысь (Etymologie, 665–666) разглядае паўночнаславянскае *skrip ‘Equisetum’ як супольную інавацыю часткі славянскіх дыялектаў, што ўзнікла ў перыяд распаду праславянскай моўнай супольнасці.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

скрыпу́чы, -ая, -ае.

1. Які скрыпіць, вылучаецца скрыпам.

С. снег.

Скрыпучае акно.

2. перан. Рэзкі, падобны на скрып.

С. голас.

|| наз. скрыпу́часць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

crunch1 [krʌntʃ] n. хруст; скрып; трэск

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

squeak1 [skwi:k] n. піск, віск; скрып;

the squeak of a mouse мышы́ны піск;

the squeak of wheels скрып ко́лаў

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

creak1 [kri:k] n. скрып, скрыпе́нне; рып, рыпе́нне

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)