скорагаво́рка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. скорагаво́рка скорагаво́ркі
Р. скорагаво́ркі скорагаво́рак
Д. скорагаво́рцы скорагаво́ркам
В. скорагаво́рку скорагаво́ркі
Т. скорагаво́ркай
скорагаво́ркаю
скорагаво́ркамі
М. скорагаво́рцы скорагаво́рках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

скорагаво́рка, -і, ДМ -рцы, мн. -і, -рак, ж.

1. Хуткае маўленне.

Гаварыць скорагаворкай.

2. Спецыяльна прыдуманая фраза, пабудаваная на спалучэнні гукаў, якія робяць цяжкім яе хуткае вымаўленне (напр.: ліска лашчыць лісяня, а ласіха — ласяня), хуткапрамаўлянка.

|| прым. скорагаво́рачны, -ая, -ае (да 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

скорагаво́рка ж. скорогово́рка

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Скорагаворка 9/560

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

скорагаво́рка, ‑і, ДМ ‑рцы; Р мн. ‑рак; ж.

1. Хуткае, паспешлівае маўленне. Шчаслівы .. смех [Тамары] перадаўся Мані, і яна, слухаючы таварышкі блытаную скорагаворку, не магла стрымаць яго і ў сабе. Васілевіч. Пачуўся смяшок, неразборлівая і, відаць, смяшлівая скорагаворка, і ўсё змоўкла. Паўлаў. // у знач. прысл. скорагаво́ркай. Хутка, паспешліва (пра мову). Мы цокалі на польскай мове — [Стася] з паморскім акцэнтам, скорагаворкай, а я нараспеў, як усе беларусы. Бажко. — Мяне тата прыслаў, — скорагаворкай прамовіў Юрка, — там, — ён махнуў рукой у бок лесу, — нейкія людзі... Двое... Курто. // Што‑н. (артыкул, кніга і пад.), напісанае наспех, без дакладнасці, неглыбока. Там, дзе зніжаецца творчая напружанасць паэта, з-пад яго пяра выходзіць скорагаворка. Бярозкін. Увага да ўсіх гістарычных этапаў, якія прайшла краіна, была прычынай адсутнасць сюжэтнай сканцэнтраванасці, хранікальнай бегласці і скорагаворкі ў асобных раздзелах. Кучар.

2. Жартаўлівая фраза, пабудаваная на спалучэнні гукаў, якія робяць цяжкім хуткае вымаўленне яе. Заняткі пачыналіся з работы над тэхнікай мовы. Колькі скорагаворак было вызубрана напамяць. «Беларусь».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

СКОРАГАВО́РКА,

фальклорны твор, пабудаваны на спалучэнні гукаў, якія перашкаджаюць хутка і выразна вымаўляць словы; жанр народна-паэтычнай творчасці. Пашырана ў дзіцячым фальклоры і выкарыстоўваецца для трэніроўкі дыкцыі. Напр.; «Лавіў рыбак судака, судзіў судак рыбака: лоўка, рыбак, ловіш, судаку сорам робіш», «Рапартаваў ды не дарапартаваў, стаў дарапартоўваць ды зарапартаваўся», «Пекар Пётр пёк пірог» і інш. Зб. бел. нар. С. «Мама Мышка сушыла шышкі» (1983) склаў І.​У.​Саламевіч.

т. 14, с. 467

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

скорагаво́рка ж.

1. (цяжкая для вымаўлення фраза) Zúngenbrecher m -s, - (разм.); schnell áuszusprechender schwérer Satz;

2. (хуткае маўленне) Schnéllsprechen n -s;

размаўля́ць скорагаво́ркай schnell [sich überstǘrzend] spréchen*

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

хуткапрамаўля́нка, -і, мн. -і, -ля́нак, ж.

Тое, што і скорагаворка (у 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Zúngenbrecher m -s, - скорагаво́рка

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

скорогово́рка скорагаво́рка, -кі ж.; разг. хуткапрамаўля́нка, -кі ж.; языкало́мка, -кі ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)