СКОРАГАВО́РКА,
фальклорны твор, пабудаваны на спалучэнні гукаў, якія перашкаджаюць хутка і выразна вымаўляць словы; жанр народна-паэтычнай творчасці. Пашырана ў дзіцячым фальклоры і выкарыстоўваецца для трэніроўкі дыкцыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)