скачане́ць

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. скачане́ю скачане́ем
2-я ас. скачане́еш скачане́еце
3-я ас. скачане́е скачане́юць
Прошлы час
м. скачане́ў скачане́лі
ж. скачане́ла
н. скачане́ла
Загадны лад
2-я ас. скачане́й скачане́йце
Дзеепрыслоўе
прош. час скачане́ўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

Скачане́ць ‘адубець’ (Сцяшк. Сл ). Да кача́н (гл.), г. зн. ‘зрабіцца цвёрдым, як качан’. Цікавая паралель серб. косава-мятох. скоча̄ни̏т ‘змерзнуць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Скале́цкі ‘моцны, пякучы (пра мароз)’ (Сцяшк. Сл.). Ад скале́ць ‘змерзнуць, скачанець’ (гл. калець) па тыпу кі́даць > кі́дкі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Спрышчыцца, спры́шчытысʼ ‘памерці, скачанець’ (Клім.). Гарачава (Этимология–1985, 64) выводзіць з спры́шчыты ‘адмарозіць’ (Клім.); звычайна спры́шчыць ‘спячы’ (Сцяшк. Сл.), ‘спапяліць’ (ТС). Да прышчыць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

змерзнуць, перамерзнуць, прастыць, устыць, прастудзіцца, азябнуць, празябнуць, акалець, скалець; застудзіцца, адубець, удубець, адубянець, здубянець, скарчанець (разм.); застыгнуць, азглець, сасклець, скалянець, скачанець (абл.) □ зайсціся ад холаду

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)