«Скаргі Дэора» (помнік англ. л-ры) 3/228

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

ска́рга

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. ска́рга ска́ргі
Р. ска́ргі ска́рг
ска́ргаў
Д. ска́рзе ска́ргам
В. ска́ргу ска́ргі
Т. ска́ргай
ска́ргаю
ска́ргамі
М. ска́рзе ска́ргах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

jeremiad [ˌdʒerɪˈmaɪəd] n. fml бяско́нцыя ска́ргі

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ска́ргавы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да скаргі (у 2 знач.). Скаргавая камісія.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

каб², часц.

1. Ужыв. пры выказванні пажадання, скаргі, праклёну (звычайна ў пачатку простых сказаў).

Каб пілося і елася і болей хацелася.

2. Ужыв. пры выказванні сумнення ў магчымасці чаго-н.

Каб толькі адна гэта бяда.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

narzekanie

н. нараканне; скаргі

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

wyrzekanie

н. нараканне; скаргі

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

цярпе́нне, -я, н.

1. Здольнасць цярпець, стойка пераносіць жыццёвыя нягоды.

Няма цярпення слухаць яе скаргі.

2. Настойлівасць, уменне захоўваць вытрымку ў якой-н. справе, рабоце.

Работа з дзецьмі патрабуе вялікага цярпення.

Цярпенне лопнула (разм.) — не хапіла вытрымкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ігнарава́ць, -ру́ю, -ру́еш, -ру́е; -ру́й; -рава́ны; зак. і незак., каго-што.

Не прымаць пад увагу, не заўважыць (не заўважаць), не рэагаваць, не адказваць на што-н.; пагардліва ставіцца да каго-, чаго-н.

І. крытыку.

І. скаргі.

|| наз. ігнарава́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ска́рга, -і, ДМ -рзе, мн. -і, -аў, ж.

1. Выражэнне незадавальнення, нараканне з прычыны непрыемнасцей.

Скаргі дзяцей.

2. Афіцыйная заява аб незаконным дзеянні якой-н. асобы, установы, арганізацыі.

Напісаць скаргу.

Кніга скаргаў.

|| прым. ска́ргавы, -ая, -ае (да 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)