ска́паць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., каго-што (разм.).

1. Пакрыць каплямі, зака́паць.

С. абрус чарнілам.

2. Ка́паючы, зрасходаваць.

Усе каплі скапаў.

|| незак. ска́пваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

скапа́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак., што.

1. Капа́ючы, зрэзаць (выступ, няроўнасць глебы).

С. бугарок.

2. Пакапа́ць паверхню зямлі ў многіх месцах.

Крот скапаў увесь агарод.

|| незак. ско́пваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ска́паць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. ска́паю ска́паем
2-я ас. ска́паеш ска́паеце
3-я ас. ска́пае ска́паюць
Прошлы час
м. ска́паў ска́палі
ж. ска́пала
н. ска́пала
Загадны лад
2-я ас. ска́пай ска́пайце
Дзеепрыслоўе
прош. час ска́паўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

скапа́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. скапа́ю скапа́ем
2-я ас. скапа́еш скапа́еце
3-я ас. скапа́е скапа́юць
Прошлы час
м. скапа́ў скапа́лі
ж. скапа́ла
н. скапа́ла
Загадны лад
2-я ас. скапа́й скапа́йце
Дзеепрыслоўе
прош. час скапа́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

скапа́ць сов.

1. (копая, снять) скопа́ть, срыть;

2. изры́ть, ископа́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ска́паць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

Разм.

1. Пакрыць шматлікімі каплямі; зака́паць. Скапаць стол чарнілам.

2. Ка́паючы, зрасходаваць.

скапа́ць, а́ю, ‑а́еш, ‑а́е; зак., што.

1. Капа́ючы, зняць, зрэзаць (выступ, няроўнасць глебы). Калі б між намі ўсталі горы, Я мог бы іх скапаць, скрышыць; А разлілося б сіне мора. — Яго я змог бы пераплыць. Танк.

2. Ускапаць, пакапаць паверхню зямлі ў многіх месцах; зрыць. Скапаць двор канавамі. □ Алёшка спыніўся і доўга варажыў, куд[ы] падацца: сцежачкай на Лаўкі ці ездавой дарогай, што вяла па гары, якую скапалі снарады. Пташнікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Скапаць. Гл. скяпаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ско́пваць гл. скапаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паско́пваць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., што.

Скапаць усё, многае.

П. купіны.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ска́паны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад ска́паць.

скапа́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад скапа́ць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)