Скабу́рка ‘скарынка зямлі (замёрзшая, якая крышыцца)’ (мядз., Нар. словатв., Сцяц.). Дэрыват ад ска́ба (гл.) з суф. ‑урк‑, аб якім гл. Сцяцко, Афікс. наз., 181–182. Мяркулава (Этимология–1983, 64–65) змяшчае гэтае слова ў гняздо дэрыватаў ад прасл. *skab‑; падрабязна гл. пад ска́ба. Параўн. скару́бак ‘скарынка, засохшы верх густой cтравы’ (гл.), што можа сведчыць аб зыходнай форме, у якой адбылася частковая метатэза зычных.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Скару́бка ‘кусочак сала’ (Касп.). Відавочна, ад *skora (гл. скорка) з суф. ‑уб(к)а. Да суфіксацыі гл. Сцяцко, Афікс. наз., 141. Не выключана метатэза з скабурка (гл.). Гл. скарупа.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)