Сеянцы 8/457; 9/311, 501

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

се́янец

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. се́янец се́янцы
Р. се́янца се́янцаў
Д. се́янцу се́янцам
В. се́янец се́янцы
Т. се́янцам се́янцамі
М. се́янцы се́янцах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

се́янка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз.
Н. се́янка
Р. се́янкі
Д. се́янцы
В. се́янку
Т. се́янкай
се́янкаю
М. се́янцы

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

пікірава́ць сов. и несов., с.-х. пикирова́ть;

п. се́янцы — пикирова́ть се́янцы

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ПРЫШЧЭ́ПА,

расліна ці яе частка, на якую прышчэпліваюць частку інш. расліны — прышчэпак. Выкарыстоўваюць П. насеннага (сеянцы, дзічкі) і вегетатыўнага паходжання (клонавыя П.). Праз П. ажыццяўляецца мінер. жыўленне і водазабеспячэнне, яна ўплывае на хуткасць росту, скараспеласць, урадлівасць, устойлівасць да хвароб і інш. якасці прышчэпленай расліны. П. павінна сумяшчацца з прышчэпкам і прыстасоўвацца да мясц. глебава-кліматычных умоў, лёгка прыжывацца пасля перасадкі. Найб. пашыраныя П. для яблыні — сеянцы яблыні лясной, Антонаўкі звычайнай, клонавыя П. для грушы — сеянцы дзікай лясной грушы, клонавыя П., (айва А, айва С); для слівы — алыча. Гл. таксама Прышчэпліванне.

т. 13, с. 88

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

распікіро́ўваць

‘пра расаду, сеянцы

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. распікіро́ўваю распікіро́ўваем
2-я ас. распікіро́ўваеш распікіро́ўваеце
3-я ас. распікіро́ўвае распікіро́ўваюць
Прошлы час
м. распікіро́ўваў распікіро́ўвалі
ж. распікіро́ўвала
н. распікіро́ўвала
Загадны лад
2-я ас. распікіро́ўвай распікіро́ўвайце
Дзеепрыслоўе
цяп. час распікіро́ўваючы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

Пікава́ць ’рассаджваць расаду на грады’ (бераст., Сцяшк. Сл.). З польск. pikować ’перасаджваць сеянцы’, якое з франц. piquer ’калоць’ (SWO, 1980, 570).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ПІКІРО́ЎКА (ад франц. piquet кол, калок),

перасадка маладых агароднінных, пладовых, дэкаратыўных і некат. тэхн. раслін.

Пікіруюць пераважна раннюю капусту, перац, памідоры. П. забяспечвае раўнамернае размеркаванне расады, павялічвае плошчу жыўлення раслін, эканоміць насенне, парніковую плошчу. У пладаводстве П. — адзін са шляхоў атрымання раслін з кампактнай разгалінаванай каранёвай сістэмай. Сеянцы вырошчваюць густым пасевам у скрынках або ў парніковым грунце, потым перасаджваюць з дапамогай калка (пікі) у торфаперагнойныя гаршчочкі. Пры П. карані ўкарочваюць, расліны паліваюць, трымаюць 2—3 сут пры аслабленым асвятленні і высокай вільгаці.

т. 12, с. 354

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АКУЛІРО́ЎКА (ад лац. oculus вока),

спосаб прышчэплівання раслін роставай пупышкай (вочкам). Найб. пашыраны спосаб размнажэння многіх пладовых дрэў. Спячым вочкам часцей за ўсё прышчэпліваюць сеянцы дзікіх відаў і культурных сартоў. Акуліроўка патрабуе найменшага расходу прышчэпачнага матэрыялу і забяспечвае адносна высокую прыжывальнасць прышчэпак. Прышчэпа прыдатная да акуліроўкі ў час летняга руху сокаў (ліпень—жнівень), калі ў раслін добра адстае кара. У першую чаргу акуліруюць костачкавыя культуры, потым грушу, насенныя прышчэпы яблыні і апошнімі — клонавыя прышчэпы.

Акуліроўка: а — паўмесяцавы надрэз кары прышчэпы; б — падоўжны разрэз кары; в — пачатак зрэзу шчытка з пупышкай; г — размяшчэнне шчытка пад кару; д — абцісканне кары пасля размяшчэння шчытка; е — пачатак абвязкі; ж — паслядоўнасць абвязкі.

т. 1, с. 215

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЛІЛЕ́Я (Lilium),

род кветкавых раслін сям. лілейных. Каля 90 відаў. Пашыраны ва ўмераным і субтрапічным паясах Паўн. паўшар’я. Уведзены ў культуру да н.э. Больш за 2 тыс. сартоў. На Беларусі 1 дзікарослы від — Л. кучаравая. або царскія кучары, ці саранка (L. martagon, нар. назвы галубіныя званочкі, кульчыкі, рэхлікі), занесена ў Чырв. кнігу. Трапляецца ў лісцевых, хвойных і хвойна-шыракалістых лясах. З інтрадукаваных відаў найб. вядомыя Л. беласнежная (L. candidum), шафранавая (L. croceum), даурская (L. pensylvanicum), леапардавая (L. pardalinum), царственная (L. regale) і інш.

Шматгадовыя травяністыя расліны. Цыбуліны з сакавітых незамкнёных лускавінак, яйцападобныя. Сцёблы прамыя, слаба галінастыя, апушаныя ці голыя. Лісце лінейнае, ланцэтнае, сядзячае, у кальчаках або чаргаванае. У некат. Л. у пазухах лісця ўтвараюцца паветраныя цыбулінкі-бульбачкі для вегетатыўнага размнажэння. Кветкі дыяметрам 13—15 см, правільныя, белыя, жоўтыя, чырв., аранжавыя, рознай формы (званочкавыя, зоркавыя, трубчастыя, лейка-, чалма- і чашападобныя), духмяныя або без паху, у гронках, зрэдку адзіночныя. Плод — каробачка. Дэкар., фарбавальныя, меданосныя, харч., лек. і эфіраносныя расліны.

Да арт. Лілея: 1 — агульны выгляд. Гібрыдныя сеянцы беларускай селекцыі: 2 — Голуб міру; 3 — Сонейка; 4 — Нарачанка; 5 — Цікавая.

т. 9, с. 258

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)