Сеткаватая абалонка 9/499
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
сеткава́ты
прыметнік, якасны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
сеткава́ты |
сеткава́тая |
сеткава́тае |
сеткава́тыя |
| Р. |
сеткава́тага |
сеткава́тай сеткава́тае |
сеткава́тага |
сеткава́тых |
| Д. |
сеткава́таму |
сеткава́тай |
сеткава́таму |
сеткава́тым |
| В. |
сеткава́ты (неадуш.) сеткава́тага (адуш.) |
сеткава́тую |
сеткава́тае |
сеткава́тыя (неадуш.) сеткава́тых (адуш.) |
| Т. |
сеткава́тым |
сеткава́тай сеткава́таю |
сеткава́тым |
сеткава́тымі |
| М. |
сеткава́тым |
сеткава́тай |
сеткава́тым |
сеткава́тых |
Крыніцы:
krapivabr2012,
piskunou2012,
prym2009,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
Рэціна, гл. Сеткаватая абалонка
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
сеткава́ты, ‑ая, ‑ае.
Зроблены з сеткі (у 1, 2 знач.); з’яўляецца сеткай. Сеткаваты чарпак. // З сеткай (у 2 знач.). Сеткаваты фільтр. // Які мае выгляд сеткі (у 1, 2 знач.); падобны на сетку. Сеткаваты ўзор.
•••
Сеткаватая абалонка — унутраная святлоадчувальная абалонка вока; сятчатка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Сятчатка 2/357; 9/32, гл. Сеткаватая абалонка
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
аво́ська, ‑і, ДМ ‑сьцы; Р мн. ‑сек; ж.
Разм. Сеткаватая сумка для прадуктаў, дробных рэчаў; сетка (у 4 знач.). Катэр пагойдвала, да прычала спяшаліся людзі з сумкамі, з авоськамі. Арабей. У вагоне — амаль пуста, едуць дзве немаладыя пары з поўнымі кошыкамі і авоськамі. Навуменка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
БУЛА́Т,
булатная сталь (ад перс. пулад сталь), вугляродзістая сталь, якая вызначаецца высокай цвёрдасцю, пругкасцю, вязкасцю, зносастойкасцю, своеасаблівай структурай і ўзорыстасцю паверхні. Асн. асаблівасць мікраструктуры булату — аптымальнае па дысперснасці і канфігурацыі спалучэнне высокавугляродзістых (дробнаігольчасты мартэнсіт) і нізкавугляродзістых (ферыт) мікрааб’ёмаў. Адрозніваюць булат літы (т.зв. вутц) і зварачны (больш нізкай якасці).
Вытв-сць булату была вядома ў Індыі, Іране, Сірыі («дамаская сталь»), у краінах Сярэдняй Азіі. Выкарыстоўваўся на выраб халоднай зброі выключнай трываласці і вастрыні. Клінок з булату не ламаецца, не мае астаткавай дэфармацыі. У 14 ст. сакрэт вырабу булат быў страчаны. Навук. асновы вытв-сці булату распрацаваў рус. металург П.П.Аносаў (у 1833 вырабіў булатны клінок). Атрыманне булатнай структуры забяспечваецца асаблівасцямі саставу, тэхналогіі выплаўкі, коўкі, тэрмічнай і мех. апрацоўкі. Узорыстасць бывае паласавая і струменістая (ніжэйшыя сарты булату), хвалістая (сярэдні, сорт), сеткаватая і каленчатая (вышэйшыя сарты).
Літ.:
Гуревич Ю.Г. Загадка булатного узора. М., 1985;
Мезенин Н.А. Занимательно о железе. 2 изд. М., 1977.
т. 3, с. 328
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)