севі́льскі

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. севі́льскі севі́льская севі́льскае севі́льскія
Р. севі́льскага севі́льскай
севі́льскае
севі́льскага севі́льскіх
Д. севі́льскаму севі́льскай севі́льскаму севі́льскім
В. севі́льскі (неадуш.)
севі́льскага (адуш.)
севі́льскую севі́льскае севі́льскія (неадуш.)
севі́льскіх (адуш.)
Т. севі́льскім севі́льскай
севі́льскаю
севі́льскім севі́льскімі
М. севі́льскім севі́льскай севі́льскім севі́льскіх

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

Ісідар Севільскі 6/343

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

севи́льский севі́льскі.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

фігаро́

(фр. Figaro = імя героя камедыі П. Бамаршэ «Севільскі цырульнік»)

1) перан. спрытны, дасціпны, вынаходлівы чалавек;

2) кароткая вольнага крою жаночая кофтачка, якую надзяваюць на сукенку або блузку.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

БЛІШЧ (Міхаіл Андрэевіч) (7.11.1917, в. Заспа Рэчыцкага р-на Гомельскай вобл. — 9.5.1966),

бел. мастак тэатра і жывапісец. Скончыў Віцебскае маст. вучылішча (1938). Працаваў у Дзярж. т-ры оперы і балета Беларусі (1938—56). Сярод работ вылучаюцца дэкарацыі да опер «Севільскі цырульнік» Дж.​Расіні і «Алека» С.​Рахманінава (1949), «Марынка» Р.​Пукста (1955), балетаў «Доктар Айбаліт» І.​Марозава (1951), «Жызэль» А.​Адана (1953), «Лаўрэнсія» А.​Крэйна (1955); да драм. пастановак «Пунсовая кветачка» І.​Карнавухавай і Л.​Браўсевіча (1952, т-р імя Я.​Купалы), «Гады вандраванняў» А.​Арбузава (1954, Гомельскі абл. драм. т-р). Дэкарацыям уласцівыя рамантычная ўзнёсласць, паэтычнасць, кампазіцыйная выразнасць. Ствараў эскізы касцюмаў для танц. і харавых калектываў. Аўтар насценнай размалёўкі «Дэман» (1958) у Дзярж. т-ры оперы і балета Беларусі, карцін «Купальскі вечар» (1960), «Саўгас «Аколіца» (1961), «Батлейка» (1962) і інш.

П.​А.​Карнач.

М.Блішч. Эскіз дэкарацыі да оперы «Севільскі цырульнік» Дж.​Расіні. 1949.

т. 3, с. 193

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БАМАРШЭ́ (Beaumarchais) П’ер Агюстэн Карон дэ

(24.1.1732, Парыж — 18.5.1799),

французскі драматург. Першыя п’есы «Яўгенія» (1767) і «Два сябры» (1770) напісаны ў традыцыях «мяшчанскай драмы». Бліскучы ўзор асветніцкай публіцыстыкі — «Мемуары» (1773—74), скіраваныя супраць каралеўскай юстыцыі. Вяршыня творчасці Бамаршэ — п’есы з трылогіі пра Фігаро «Севільскі цырульнік» (1775) і «Вар’яцкі дзень, або Жаніцьба Фігаро» (1785; пер. на бел. мову А.​Дудар, 1936), у якіх адлюстраваны канфлікт паміж трэцім саслоўем і дваранствам напярэдадні Франц. рэвалюцыі 1789—94, адноўлены традыцыі сатыр. камедый Мальера і А.​Р.​Лесажа, найбольш яскрава выяўлены тэндэнцыі асветніцкага рэалізму. У заключнай частцы трылогіі «Злачынная маці» (1794) на першы план выходзяць маральныя праблемы і традыцыі драмы сентыменталізму. Аўтар лібрэта оперы «Тартар» (1787). Выдаў поўны збор твораў Вальтэра (1784—89). На сюжэты камедый Бамаршэ напісаны оперы «Вяселле Фігара» В.​А.​Моцарта (1786) і «Севільскі цырульнік» Дж.​Расіні (1816).

Тв.:

Рус. пер. — Избр. произведения Т. 1—2. М., 1966;

Драматические произведения;

Мемуары М., 1971.

Літ.:

Грандель Ф. Бомарше: Пер. с фр. 2 изд. М., 1985;

Пьер Огюстен Карон де Бомарше: Биобиблиогр. указ. М., 1980.

Г.​В.​Сініла.

П.А.К. дэ Бамаршэ.

т. 2, с. 270

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ВЕ́ПРЫК (Уладзімір Іванавіч) (н. 16.9.1927, в. Барысаўка Белгародскай вобл., Расія),

бел. спявак (лірычны тэнар). Засл. арт. Беларусі (1992). Скончыў Кіеўскую кансерваторыю (1956). Працаваў у Кіеўскай філармоніі, Львоўскім т-ры оперы і балета. З 1963 саліст Бел. філармоніі. Сярод оперных партый: Альфрэд, Герцаг («Травіята», «Рыгалета» Дж.​Вердзі), Ленскі («Яўген Анегін» П.​Чайкоўскага), Фауст («Фауст» Ш.​Гуно), Альмавіва («Севільскі цырульнік» Дж.​Расіні). У канцэртным рэпертуары лірычныя песні, рамансы, оперныя арыі і інш.

т. 4, с. 91

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БЕРГА́НСА ((Berganza) Тэрэса) (н. 16.3.1935, Мадрыд),

іспанская спявачка (мецца-сапрана). Вучылася ў Мадрыдскай кансерваторыі. Спявае ў буйнейшых т-рах свету («Ла Скала», «Ковент-Гардэн», «Метраполітэн-опера»). Віртуозна валодае мастацтвам каларатуры. Выконвае найб. складаныя партыі ў операх Дж.​Расіні «Севільскі цырульнік» (Разіна), «Італьянка ў Алжыры» (Ізабэла), В.​А.​Моцарта «Вяселле Фігара» (Керубіна), «Міласэрнасць Ціта» (Секст) і інш. Тонкі інтэрпрэтатар камерных вак. твораў Э.​Гранадаса, М. дэ Фальі і інш. ісп. кампазітараў.

т. 3, с. 110

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БАНДРО́ЎСКАЯ-ТУ́РСКАЯ ((Bandrowska-Turska) Эва) (20.5.1899—1979),

польская спявачка (лірыка-каларатурнае сапрана). Праф. (1946). Вучылася ў Кракаўскай кансерваторыі (1911—13). У 1918—60 выступала ў краінах Еўропы і Амерыкі. Сярод партый: Графіня («Графіня» С.​Манюшкі), Лючыя («Лючыя ды Ламермур» Г.​Даніцэці), Разіна («Севільскі цырульнік» Дж.​Расіні), Мімі («Багема» Дж.​Пучыні), Канстанца («Выкраданне з Сераля» В.​А.​Моцарта). Выканаўца камернай музыкі, тонкі інтэрпрэтатар песень К.​Шыманоўскага, М.​Равеля і інш. Дзярж. прэмія Польшчы 1952.

т. 2, с. 278

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КАСЦЕ́НІЧ (Ганна Трафімаўна) (4.8.1902, г. Магілёў — 12.4.1990),

бел. спявачка (мецца-сапрана). Скончыла Бел. муз. тэхнікум (1930), Бел. кансерваторыю (1937, клас П.​Ціханава). У 1933—61 салістка Дзярж. т-ра оперы і балета Беларусі. Валодала голасам прыгожага тэмбру, акцёрскімі здольнасцямі. Сярод партый: Вольга і Ларына, Паліна і Гувернантка, Салоха («Яўген Анегін», «Пікавая дама», «Чаравічкі» П.​Чайкоўскага), Флора («Травіята» Дж.​Вердзі), Берта («Севільскі цырульнік» Дж.​Расіні), Кэт («Чыо-Чыо-сан» Дж.​Пучыні).

Б.​С.​Смольскі.

т. 8, с. 159

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)