Белая свінцовая руда, гл. Цэрусіт

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

дранку́ля, ‑і, ж.

Круглая свінцовая паляўнічая куля. У стрэльбы свае забіваюць Дранкулі, каб звера глушыць. Куляшоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

свінцо́вы, -ая, -ае.

1. гл. свінец.

2. перан. Цёмна-шэры, колеру свінцу.

Свінцовае неба.

3. перан. Цяжкі.

С. удар.

Свінцовая галава (пра боль і цяжар у галаве). Свінцовае маўчанне (панурае, гнятучае).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

свінцо́вы

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. свінцо́вы свінцо́вая свінцо́вае свінцо́выя
Р. свінцо́вага свінцо́вай
свінцо́вае
свінцо́вага свінцо́вых
Д. свінцо́ваму свінцо́вай свінцо́ваму свінцо́вым
В. свінцо́вы (неадуш.)
свінцо́вага (адуш.)
свінцо́вую свінцо́вае свінцо́выя (неадуш.)
свінцо́вых (адуш.)
Т. свінцо́вым свінцо́вай
свінцо́ваю
свінцо́вым свінцо́вымі
М. свінцо́вым свінцо́вай свінцо́вым свінцо́вых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

галені́т

(ад лац. galena = свінцовая руда)

мінерал класа сульфідаў шэрага колеру з металічным бляскам; свінцовая руда.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ГАЛЕНІ́Т (ад лац. galena свінцовая руда),

свінцовы блішчак, мінерал класа сульфідаў, сульфід свінцу, PbS. Мае 86,6% свінцу. Прымесі: селен, серабро, вісмут, волава, цынк, жалеза і інш. Крышталізуецца ў кубічнай сінганіі. Крышталі кубічныя і актаэдрычныя, вядомыя двайнікі. Часцей трапляецца ў выглядзе зярністых (свінчак) і суцэльных мас. Колер свінцова-шэры. Бляск ярка-металічны. Цв. 2—3. Крохкі. Шчыльн. 7,4—7,6 г/см³. Электраправодны. Трапляецца ў гідратэрмальных радовішчах разам з пірытам, сфалерытам, арсенапірытам і інш. сульфідамі. Галеніт — свінцовая руда і каштоўная руда серабра. З галенітавага канцэнтрату атрымліваюць бялілы і інш. фарбы. Радовішчы ў Расіі, ЗША і інш. На Беларусі галеніт трапляецца ў крышт. фундаменце, у пародах дэвону і карбону.

Галеніт.

т. 4, с. 457

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

свіне́ц, -нцу́, м.

Мяккі, вельмі цяжкі метал сінявата-шэрага колеру.

Здабыча свінцу.

Сустрэць (ворага) свінцом — ружэйным агнём, кулямі.

Як свінцом налітыя — вельмі натруджаныя ад стомы, хваробы і пад. — аб адчуванні цяжару ў руках, нагах і пад.

|| прым. свінцо́вы, -ая, -ае.

Свінцовая куля.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ма́трыца, -ы, мн. -ы, -рыц, ж. (спец.).

1. Увагнутая частка друкарскай формы, у якой атрымліваюць шрыфты.

Свінцовая м.

Пластмасавая м.

2. У матэматыцы: сістэма якіх-н. элементаў, размешчаных у выглядзе прамавугольнай табліцы.

3. Узор, штамп, форма ў серыйнай вытворчасці аб’ектаў мастацтва і тэхнікі.

|| прым. ма́трычны, -ая, -ае.

М. прэс.

М. цэх.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

азо́тна-свінцо́вы

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. азо́тна-свінцо́вы азо́тна-свінцо́вая азо́тна-свінцо́вае азо́тна-свінцо́выя
Р. азо́тна-свінцо́вага азо́тна-свінцо́вай
азо́тна-свінцо́вае
азо́тна-свінцо́вага азо́тна-свінцо́вых
Д. азо́тна-свінцо́ваму азо́тна-свінцо́вай азо́тна-свінцо́ваму азо́тна-свінцо́вым
В. азо́тна-свінцо́вы (неадуш.)
азо́тна-свінцо́вага (адуш.)
азо́тна-свінцо́вую азо́тна-свінцо́вае азо́тна-свінцо́выя (неадуш.)
азо́тна-свінцо́вых (адуш.)
Т. азо́тна-свінцо́вым азо́тна-свінцо́вай
азо́тна-свінцо́ваю
азо́тна-свінцо́вым азо́тна-свінцо́вымі
М. азо́тна-свінцо́вым азо́тна-свінцо́вай азо́тна-свінцо́вым азо́тна-свінцо́вых

Крыніцы: piskunou2012, prym2009, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

бурава́та-свінцо́вы

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. бурава́та-свінцо́вы бурава́та-свінцо́вая бурава́та-свінцо́вае бурава́та-свінцо́выя
Р. бурава́та-свінцо́вага бурава́та-свінцо́вай
бурава́та-свінцо́вае
бурава́та-свінцо́вага бурава́та-свінцо́вых
Д. бурава́та-свінцо́ваму бурава́та-свінцо́вай бурава́та-свінцо́ваму бурава́та-свінцо́вым
В. бурава́та-свінцо́вы (неадуш.)
бурава́та-свінцо́вага (адуш.)
бурава́та-свінцо́вую бурава́та-свінцо́вае бурава́та-свінцо́выя (неадуш.)
бурава́та-свінцо́вых (адуш.)
Т. бурава́та-свінцо́вым бурава́та-свінцо́вай
бурава́та-свінцо́ваю
бурава́та-свінцо́вым бурава́та-свінцо́вымі
М. бурава́та-свінцо́вым бурава́та-свінцо́вай бурава́та-свінцо́вым бурава́та-свінцо́вых

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)